Заканчэнне ацяпляльнага сезону надыходзіць, калі адбываецца рэзкае значнае пацяпленне, і на падставе спрыяльнага прагнозу, прымаецца рашэнне ўзгадніць адключэнне апалу. Згодна з “Правіламі падрыхтоўкі арганізацый да ацяпляльнага сезона, яго правядзення і завяршэння” зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 14.05.2020 года № 286 рашэнне аб тэрмінах завяршэння ацяпляльнага сезона прымаецца абласнымі, раённымі і гарадскімі выканкамамі, калі сярэднясутачная тэмпература вонкавага паветра, што ўстанавілася, на працягу трох сутак складае + 8 градусаў Цэльсія і вышэй. Пры гэтым прымаюцца да ўвагі прагнозы дзяржаўнай установы “Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя”. Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы могуць прыняць рашэнне аб адключэнні сістэм ацяплення для асобных спажыўцоў цеплавой энергіі да выхаду распараджэння аб заканчэнні асенне-зімовага перыяду. Адключэнне апалу вырабляецца ў наступнай чарговасці:
– першая чарга: прамысловыя і іншыя арганізацыі, грамадскія і адміністрацыйныя будынкі;
– другая чарга: агульнагарадскія лазні, тэатры, установы адукацыі (за выключэннем школьных і дзіцячых дашкольных устаноў), інтэрнаты, жыллёвы фонд;
– трэцяя чарга – гасцініцы, бібліятэкі, дзяржаўныя архівы, музеі, установы сацыяльнага забеспячэння, медыцынскія, лячэбна-прафілактычныя, школьныя і дзіцячыя дашкольныя ўстановы адукацыі. Адказнасць за невыкананне адключэння сістэм ацяплення ва ўстаноўлены тэрмін ускладаецца на кіраўнікоў арганізацый ва ўласнасці (гаспадарчым веданні, аператыўным кіраванні або на іншай законнай падставе) якіх знаходзяцца названыя сістэмы. Сістэмы апалу спажыўцоў да пачатку рамонтных работ павінны заставацца запоўненымі. Цеплакрыніцы пасля заканчэння ацяпляльнага сезона пераводзяцца на летні рэжым працы.
Цяпер красавік. Аднак прыйшоў час пачынаць планаваць работы і мерапрыемствы па падрыхтоўцы да наступнага асенне-зімовага перыяду. Згодна з “Правіламі падрыхтоўкі арганізацый да ацяпляльнага сезона, яго правядзення і завяршэння” энергазабеспячальныя арганізацыі і спажыўцы цеплавой энергіі на аснове аналізу функцыянавання ў папярэднім асенне-зімовым перыядзе такіх сістэм да 15 чэрвеня павінны распрацаваць планы арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да новага ацяпляльнага сезону. Неабходна ўжо зараз з усёй адказнасцю пачынаць падрыхтоўку да маючага адбыцца асенне-зімовага перыяду.
Лілія ПЕТРАЧЭНКА, інспектар Петрыкаўскай
раённай энергагазаінспекцыі.
Фота з інтэрнэт-крыніц.
Оставить комментарий