Каб знакі бяспекі былі бачнымі

0
260

Каб знакі бяспекі былі бачныміНекалькі гадоў таму назад на прыпыначным пункце на выяздзе з гарадскога пасёлка Капаткевічы па ініцыятыве РАНС былі нанесены малюнкі прафілактычнага характару.

З цягам часу фарба згубіла свой яркі колер, часткова і размазалася, адразу і не зразумееш, што намалявана. Дарожныя службы, якія адказваюць за парадак на прыпыначным пункце, яго пафарбавалі, а малюнкі чамусьці пакінулі без увагі.
І справа добрая: нагадаць насельніцтву пра бяспеку і нумары тэлефонаў РАНС. Але непрывабныя малюнкі наводзяць на думкі пра тое, што на такую “антырэкламу” і глядзець не хочацца.
Можа, час падфарбаваць і малюнкі, каб знакі бяспекі паярчэлі зноў нагадвалі пра тое, што дапамога побач.

Т. Міхалава.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о