Каб не быць ашуканым у віртуальнай прасторы

0
60

Інтэрнэт і камп’ютарныя тэхналогіі імкліва пранікаюць ва ўсе сферы жыццядзейнасці чалавека. З аднаго боку, гэта адкрывае перад грамадзянамі шэраг перспектыў, з другога – цягне да з’яўлення новых рызык і пагроз.

На Гомельшчыне, як і на тэрыторыі ўсёй краіны, праводзіцца шырокая работа па прафілактыцы кіберзлачынстваў. Аднак, нягледзячы на меры, якія прымаюцца, на працягу некалькіх апошніх гадоў на тэрыторыі вобласці назіраецца істотны рост колькасці зарэгістраваных кіберзлачынстваў. Так, у 2022 годзе было зарэгістравана 1917 падобных злачынстваў, у 2023 – ужо 2337, а за 8 месяцаў бягучага года – 1953 злачынствы. Трэба заўважыць, што больш за палову пацярпелых – гэта жанчыны ад 18 да 40 гадоў.
Найбольш распаўсюджаным відам кіберзлачыннасці з’яўляецца махлярства. Прычым, у большасці выпадкаў, гэтыя злачынствы становяцца магчымыя ў выніку неаглядных дзеянняў пацярпелых, якія пераводзяць свае грашовыя сродкі на рахункі незнаёмых людзей.
Прыклад: у чэрвені гэтага года невядомая асоба падчас перапіскі ў сацыяльнай сетцы Інстаграм і месенджары Тэлеграм, прыкрываючыся нібы ажыццяўленнем паслуг падбору, транспарціроўкі з Кітая і продажу трох кітайскіх аўтамабіляў, пераканаў сямейную пару з Гомеля перавесці на яго банкаўскі рахунак грашовыя сродкі адпавядаючыя 236,28 тысячам беларускіх рублёў. Атрымаўшы грашовыя сродкі, злачынец больш не выйшаў на сувязь. А сям’і прыйшлося звярнуцца ў органы ўнутраных спраў.
Злачынцы могуць таксама выкарыстоўваць спецыяльна створаны падробны інтэрнэт-сайт, які практычна не адрозніваецца ад арыгінальнага, з формай уводу на ім рэквізітаў доступу да банкаўскага рахунку. Калі пацярпелы па нейкіх прывабных, але падманных прычынах заходзіць на такі сайт і пакідае там свае дадзеныя, грошы з яго рахунку скрадваюцца.
У студзені бягучага года ў Жлобіне пацярпелы замест таго, каб скарыстацца афіцыйным дадаткам вядомага маркетплэйсу, аўтарызаваўся на фішынгавым сайце і аформіў уліковы запіс, дадзеныя якога (логін, пароль і дадзеныя банкаўскай карты) апынуліся ў руках зламыснікаў. Маючы доступ да банкаўкага рахунку пацярпелага, злодзеі ад яго асобы здзейснілі паспяховыя аперацыі па куплі камп’ютарнай тэхнікі на суму 12 тысяч рублёў. Трэба адзначыць, што на момант аўтарызацыі на фішынгавым сайце ў пацярпелага на рахунку была сума ў 18 тысяч рублёў.
Каб не трапіць у пастку зламыснікаў, лепш за ўсё аформіць віртуальныя карты і прывязаць іх да дадаткаў па набыцці тавараў. На карце павінна быць мінімальная сума, а папаўняць яе можна па меры неабходнасці.
Вішынг – псіхалагічнае маніпуліраванне людзьмі з мэтай здзяйснення вызначаных дзеянняў ці разгалашэнні канфідэнцыяльнай інфармацыі.
Такія спосабы ажыццяўляюцца праз званкі на абаненцкі нумар пацярпелага або ў яго ўліковы запіс у месенджары. У ходзе зносінаў злачынец прадстаўляецца работнікам банка або праваахоўнага органа (МУС, КДБ, Следчага камітэта) і пад выдуманай падставай (спыненне падазронай транзакцыі, павышэнне ўзроўню бяспекі карыстання картай) высвятляе ў пацярпелага рэквізіты банкаўскіх картак, пашпартныя даныя, SMS-коды з мэтай крадзяжу грашовых сродкаў.
Не варта забывацца і пра адказнасць, якой караюцца ўдзельнікі махлярскіх схем. Так, пры абмене крыптавалюты, грамадзянін не толькі рызыкуе быць ашуканымі, але і можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з артыкулам 13.3 Адміністрацыйнага кодэкса, які прадугледжвае адказнасць у выглядзе: штрафу ад 20-ці да 50-ці базавых велічынь – па частцы 3 і штрафу да 100 базавых велічынь – па частцы 2.

Віталій Маркевіч,
начальнік РАУС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о