Напярэдадні навагодніх свят прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы ўпрыгожваюць адміністрацыйныя будынкі, навагоднія ёлкі, сцэнічныя пляцоўкі электрычнымі гірляндамі і светлавой ілюмінацыяй, забываючы часам пра небяспеку паражэння электратокам або ўзгаранне маёмасці пры невыкананні правілаў мантажу або эксплуатацыі электрычных упрыгожванняў. Каб нішто не азмрочыла свята, нагадаем асноўныя з іх.

Каб нішто не азмрочыла свята

Пры арганізацыі калядных і навагодніх свят звярніце ўвагу на  выбар гірлянд для дэкаратыўнага асвятлення. Так, маркіроўка прыбора “IP” абазначае ўмовы, у якіх яго можна выкарыстоўваць. Напрыклад, прыбор з маркіроўкай “ІР20” прызначаны для выкарыстання толькі ў сухіх памяшканнях, паколькі яго ізаляцыя не з’яўляецца ўстойлівай да вільгаці.

“ІР54” – ён разлічаны на выкарыстанне па-за памяшканнямі,  устойлівы да вільгаці і пераменлівым умовам надвор’я, але не прадугледжаны для апускання ў ваду, “ІР67” азначае, што прыбор падыходзіць для выкарыстання на вуліцы, а таксама з’яўляецца ўстойлівым да вільгаці і вады. Гірлянды дэкаратыўнага асвятлення з такой маркіроўкай будуць больш бяспечныя для ўпрыгожвання хаты, аб’екта ці двара ў зімовы час.

Каб вызначыць, ці падыходзіць абраная гірлянда для выкарыстання ў памяшканні ці на вуліцы, варта звярнуць увагу на намаляваны на прыборы сімвал “хатка” са стрэлкамі.

Вы павінны ведаць што гірлянды, якія падключаюцца да электрасеткі, падлягаюць абавязковай сертыфікацыі. На іх распаўсюджваюцца дзеянні Тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, што будзе пазначана ў пашпарце гірлянды.

Што да захавання электрабяспекі пры выкарыстанні ўпрыгожванняў для дэкаратыўнага асвятлення, то перад далучэннем прыбора да электрасеткі варта старанна вывучыць інструкцыю па яго эксплуатацыі.

Перад упрыгожваннем аб’ектаў, жылля і святочных ёлак неабходна візуальна праверыць стан ізаляцыі і кантактаў, паколькі патрэсканая, пашкоджаная ізаляцыя правадоў або правады, неабароненыя ізаляцыяй, могуць стаць прычынай небяспечнай электратраўмы ці ўзгарання.

Пры ўсталёўцы святочных дэкарацый нельга перагружаць электрасетку ці штэпсельныя разеткі дома ці офіса. Перагружаныя разеткі і электрасетка часта з’яўляюцца прычынай пажару.

Сыходзячы з хаты ці кватэры, варта адлучаць ад электрычнага току ўключаныя лямпачкі дэкаратыўнага асвятлення.

Памятаем пра захаванне электрабяспекі пры выкарыстанні падаўжальнікаў і электрапрыбораў па-за памяшканнямі: па-першае, варта выкарыстоўваць падаўжальнікі адпаведнай ступені абароны (IP), якія неабходна размясціць у бяспечным месцы, каб не кранаць, перамяшчаючыся па двары ці прыбіраючы снег.

Для забеспячэння дадатковай бяспекі электрасетка, да якой падключаны гірлянды, павінна быць падключаны да прылады ахоўнага адключэння.

Электрычныя ёлачныя ўпрыгожванні і іншыя святлівыя дэкарацыі могуць выклікаць у дзяцей павышаную цікавасць – існуе вялікая верагоднасць таго, што дзіця захоча само ўключыць або выключыць ёлачныя гірлянды, адкруціць лямпачкі, уставіць які-небудзь прадмет у разетку. На жаль, такое безразважнае абыходжанне з электрычнасцю можа скончыцца трагічна. Заклікаем дарослых дзейнічаць адказна і не пакідаць дзяцей без нагляду паблізу ад абсталявання, падключанага да электрычнай сеткі, а таксама папярэджваць іх пра небяспеку электрычнасці. Гэта адзіны магчымы спосаб абараніць дзяцей ад электратраўм.

У выпадку надзвычайнага здарэння з электрычнасцю, аварыі ці пашкоджанні электрапрыбораў важна памятаць і выконваць асноўнае правіла бяспекі: перш за ўсё варта адключыць электраабсталяванне, а калі адсутнічае магчымасць гэта зрабіць – адключыце агульныя засцерагальнікі, выключальнікі жылога дома ці кватэры. Кожны павінен ведаць месца, дзе знаходзяцца засцерагальнікі, выключальнікі, як аператыўна дабрацца да яго і як яго выключыць, бо ў крытычны момант гэта можа зберагчы жылы дом або кватэру ад пажару або выратаваць чалавечае жыццё.

Віктар ВАЛАСОВІЧ, начальнік Петрыкаўскай РЭГІ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о