Каб лета не стала трагедыяй

0
61

Карэспандэнт “Петрыкаўскіх навін” сустрэлася з інспектарам прапаганды Петрыкаўскага РАНС Сяргеем Шамра. Тэма гутаркі – бяспечная вада.
– Лета – любімая пара года дзяцей. Каб гэты шчаслівы перыяд не скончыўся бядой, дарослыя павінны ведаць правілы бяспекі на вадзе для дзяцей і загадзя пазнаёміць з імі сына ці дачку.
Купацца неабходна толькі ў дазволеных месцах, дзе ёсць выратавальныя пасты і абсталяваныя пляж. На тэрыторыі Петрыкаўскага раёна гэта:
– гарадскі пляж № 1, размешчаны ў раёне выратавальнай станцыі;
– гарадскі пляж № 2 у раёне паромнай пераправы аўтадарогі Петрыкаў-Мазыр;
– гарадскі пляж “Кавер” у гарадскім пасёлку Капаткевічы;
– пляж у вёсцы Макарычы.
Падчас адпачынку ля вады катэгарычна забараняецца: пакідаць дзяцей без нагляду, заплываць за знакі загароды і папераджальныя знакі, купацца і ныраць у забароненых і невядомых месцах, купацца ў стане алкагольнага ап’янення, прыгаць у ваду з дамбаў, прыстаняў, катэраў, лодак, плытоў. Нельга дапушчаць свавольствы, звязаныя з ныраннем і захопам канечнасцяў людзей, якія купаюцца, а таксама ўзбірацца на буі і іншыя тэхнічныя збудаванні.
Памятайце: пры ўзнікненні надзвычайных стуацый неабходна тэлефанаваць па нумарах тэлефонаў 101 ці 102

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о