Сёння на базе першай гарадской школы для вучняў устаноў адукацыі раёна прайшоў 3-ці маладзёжны кірмаш вакансій.
На мерапрыемства заявіліся Петрыкаўскі лясгас, ДРБУ-112, БРСМ, РАНС, РАУС, ТВВод, Петрыкаўскі камунгас, упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Мерапрыемства ўключае два накірункі: садзейнічанне ў працаўладкаванні старшакласнікаў устаноў адукацыі ў вольны ад вучобы час і садзейнічанне ў працаўладкаванні выпускнікоў вучэбных устаноў.
Оставить комментарий