Сёння праваслаўныя вернікі ўсяго свету адзначаюць адно з найважнейшых царкоўных святаў — Хрышчэне Гасподняе.

Гэта свята звязана з хрышчэннем Ісуса Хрыста ў рацэ Іардан і з’яўляецца сімвалам ачышчэння і нараджэння да новага духоўнага жыцця.
У гэты дзень у храме Свяціцеля Мікалая прайшло ўрачыстае набажэнства, падчас якога была асвечана вада. Асвячэнне вады — адзін з галоўных абрадаў свята, які мае вялікае значэнне для вернікаў. Святар чытае малітвы, благаслаўляе святую ваду, якая пасля раздаецца ўсім жадаючым. Вернікі вераць, што асвечаная вада мае ачышчальныя і аздараўленчыя ўласцівасці, дапамагае абараніць ад злых сіл і няшчасцяў.
Свята Хрышчэння Гасподняга нагадвае пра важнасць духоўнага ачышчэння і аднаўлення веры. У гэты дзень многія людзі прыходзяць у храмы, каб атрымаць благаслаўленне і асвяціць сваю кватэру ці дом святой вадой, што сімвалізуе абарону і дабрабыт. Сам святам, землякі! Усім вам дабра, любові і веры! У храме Свяціцеля Мікалая, які з’яўляецца адным з галоўных духоўных цэнтраў горада, урачыстасць прайшла ў цёплай і малітоўнай атмасферы. Вернікі з удзячнасцю і надзеяй сустракалі свята, якое напаўняе сэрцы светам і любоўю.








Оставить комментарий