27 студзеня 1945 года, войскамі Чырвонай Арміі былі вызвалены вязні лагера “Аўшвіц”, размешчанага каля польскага горада Асвенцым. У нашы дні менавітв 27 снежня адзначаецца ў міры як міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста. За 1941-1945 годы ахвярамі злачынстваў нацыстаў і іх памагатых сталі шэсць мільёнаў яўрэяў. Каля васьмі соцен тысяч з іх былі знішчаны на тэррыторыі Беларусі.
На працягу многіх стагоддзяў беларусы і яўрэі суіснавалі на беларускай зямлі. У пачатку ХХ стагоддзя яўрэі складалі значную частку беларускіх гарадоў і мястэчак. Пасля ўз’яднання Беларусі ў верасні 1939 года на тэррыторыі пражывала каля мільёна яўрэяў.

Халакост на тэрыторыі Беларусі ажыццяўляўся ў перыяд нямецкай акупацыі з 22 чэрвеня 1941 года па 28 ліпеня 1944 год. Масавыя забойствы пачаліся адначасова з прыходам нямецкіх войск і працягваліся да поўнага вызвалення рэспублікі. Ва ўсіх беларускіх гарадах, у тым ліку і ў Гомелі былі створаны яўрэйскія гета, найбуйнейшым з якіх было Мінскае гета, якое праіснавала 800 дней. Усяго на тэррыторыі БССР было створана, па разным дадзеным, ад 111 да больш чым 200 гета.
Сёння мне хочатся нагадаць усім тыя крывавыя старонкі гісторыі нашага раёна і яшчэ раз сказаць: ідэям нацызму і нецярпімасці няма месца на нашай Зямлі. Таксама і для нашай Беларусі, якая страціла кожнага трэцяга жыхара у гады вайны. Менавіта вайна і яе наступствы навучылі народ нашай краіны разуменню таго, что гэта павінна быць выключана з жыцця нашага грамадства.

22 верасня 1941 года фашысты цалкам акупавалі Петрыкаўскі раён, і адразу прыступілі к актыўнаму засваенню нашай тэррыторыі, увялі для насельніцтва жорсткую сістэму правілаў пражывання. Для падтрымання парадку акупанты дзяржалі ў горадзе гарнізон, які налічваў больш за тысячу салдат і паліцаяў. На прыстані ракі Прыпяць знаходзілася сапёрная частка, была ўведзена каменданцкая гадзіна.
На многіх вуліцах пабудаваны доты і дзоты, з усходняга боку горада на беразе ракі былі выкапаны траншэі ў поўня рост. У вёсцы Белка размясцілася армейска разведка “Абвер”.
Непазбежная рэалізацыя плана “Ост”, якая абярнулася для жыхароў раёна генацыдам і тактыкай “выпаленай зямлі” назіралася ўжо ў пачатку жніўня 1941 года, калі была спалена вёска Кашэвічы.

Асабліва жорстка знішчалася яўрэйскае насельніцтва, што на працягу 3-4 стагоддзў пражывала ў нашым раёне. З першых дзён нямецка-фашыстскія захопнікі пачынаюць свае зверствы, гвалт і рабаванні яўрэйскага насельніцтва.
Відавочца Дусь Яўгенія Філіпаўна расказвала: “Спачатку немцы пачалі перапіс усяго яўрэйскага насельніцтва. Кожную раніцу гітлераўцы прапаноўвалі кожнаму члену яўрэйскай сям’і прыходзіць на рэгістрацыю, пасля чаго немцы сталі ў прымусовым парадку застаўляць іх рабіць самую цяжкую і брудную работу: цягаць вазы з вадою, цэглу, рознае смецце. Гітлераўскія каты знайшлі для яўрэяў спецыяльныя нашыўкі. Таму, хто яе насіў забаранялася ходзіць па тратуары, размаўляць. Уся маёмасць яўрэйскга насельніцтва была разрабавана…”

Трагедыя 22 верасня 1941 года. З успамінаў відавочцаў: “Дарослых і дзяцей адвозілі на пірс Прыпяці. На беразе прымушалі ляжаць тварам у бруд. На іх былі накіраваны кулемёты, каты прыказалі ўсім распрануцца, голыя людзі заходзілі ў ваду, дзе іх растрэльвалі…”
Цудам удалося выжыць мясцовай жыхарцы Гіндзе Гутман. Яе схапілі карнікі, і павялі на затон, дзе яна бачыла, як вялі групы людзей, сярод якіх было шмат знаёмых. Усіх растралялі, страціўшы ад страху прытомнасць, яна аказалася пад мёртвымі целамі, карнікі прынялі яе за мёртвую. Калі яны сышлі, ей удалося выратавацца. У гэты дзень на беразе ракі было знішчана 300 чалавек яўрэйскага насельніцтва, сярод якіх жанчыны, дзеці, старыя.
На наступны дзень, 23 верасня 1941 года банда захопнікаў працягнула сваю агідную крывавую справу. Бандыты сталі лавіць яўрэяў у межах горада і расстрэльваць іх, дзе патрапіла.
У канцы лютага 1942 года праз г. Петрыкаў праходзіў карны атрад, які рабіў “падчыстку” насельніцтва ў Капаткевіцкім, Петрыкаўскім раёнах. У Петрыкаве яны знішчылі 150-200 яўрэяў: дзяцей, старых, жанчын і мужчын, напаўголых у мароз пагналі ў вёску Белка. Гэтых змучаных, памарожаных людзей расстралялі ў яры.
Усім пакінутым яўрэям петрыкаўская жандармерыя загадала жыць у адным месцы, для чаго ім было адведзена 3 хаты па вуліцы Валадарскага, дзе яны ўтрымліваліся галодныя, хворыя без сродкаў да існавання. У канцы сакавіка 1942 года пакінутых 50-60 яўрэяў расстралялі на былой жывёлабойні.
У 1942 гаду у Петрыкаўскім гета было знішчана 450 чалавек. На тэрыторыі Капцэвіцкага сельскага савету было рассталяна 90 яўрэяў. Такая ж доля яўрэяў была ў вёсцы Брынёў, Слобода, Камаровічы.

Беларуская зямля была пакрыта сеткаю лагераў смерці, донарскіх цэнтраў. У вёсцы Лучыцы існаваў дзіцячы перасылачны донарскі лагер, у якім знаходзілася 130 дзяцей для адпраўкі ў Германію ў якасці донараў для нямецкіх салдат. У вёсцы Свабода ў снежні 1943 года быў свораны такіх ж лагер. У ім знаходзілася 200-250 дзяцей. У вёсцы Макарычы ў снежні 1943 года быў створаны лагер для адпраўкі насельніцтва ў Германію. Падобныя лагеры былі ў вёсках Капцэвічы, Навасёлкі, Рубча.
За гады Вялікай Айчыннай вайны ў нашым раёне было спалена 2300 чалавек, вывезена 1900 чалавек, расстраляна 1851.
Халакост стаў страгічнай старонкай у нашай гісторыі і пакінуў глыбокі след у чалавечай памяці. Наш абавязак – зберагчы памяць тых страшных падзей. Бо няма нічога святога і вашнейшага.
Навуковы супрацоўнік музея Галіна Занкевіч






Оставить комментарий