Іх справы – здароўе грамадскасці

0
516

29 кастрычніка – дзень утварэння санітарна-эпідэміялагічнай службы Беларусі

У гэтым годзе санітарная служба адзначае 102 гады з дня ўтварэння. Гігіеністы і эпідэміёлагі – гэта тыя людзі, дзякуючы якім мы ведаем пра прышчэпкі і маскі, і ўвогуле, якія робяць наша жыццё лепшым.
Напярэдадні падзеі мы сустрэліся з выконваючым абавязкі галоўнага ўрача ДУ “Петрыкаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэмалогіі” Віталіем Рубісам, каб даведацца пра працу установы і работу калектыва больш падрабязна.

Іх справы – здароўе грамадскасці

– Якая сфера дзейнасці цэнтра гігіены і эпідэмалогіі?
– Спектр нашай работы дастаткова шырокі. Мы працуем на аснове закона “Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва”. Намі закранаюцца амаль усе суб’екты, у рамках выканання санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства: аб’екты гандлю, грамадскае харчаванне, сельская гаспадарка, установы адукацыі, спартыўная сфера і іншыя.
У цэнтры праводзяцца і лабараторныя даследаванні: правяраецца вада, прадукты харчавання.
Мы ажыццяўляем і адміністра-цыйныя працэдуры на аснове заканадаўства: суб’екты павінны да нас заяўляцца, каб мы маглі змаглі правесці аналіз іх аб’ектаў.
Мы свайго роду наглядны орган, які кантралюе выкананне нашых рэкамендацый суб’ектамі гаспадарання патрабаванняў заканадаўства ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва.

– Якія мерапрыемствы праводзяцца на базе ўстановы?
– На базе нашай установы знаходзяцца два асноўныя аддзелы: лабараторны і санітарна-эпідэміялагічны. Лабараторны аддзел ажыццяўляе мікрабіялагічныя і санітарна-хімічныя даследаванні харчовых прадуктаў, гатовай кулінарнай прадукцыі і харчовай сыравіны, пітной вады, вады паверхневых водных аб’ектаў, а таксама клінічныя мікрабіялагічныя лабараторныя даследаванні. Вышэйназваныя даследаванні наша лабараторыя праводзіць як у рамках дзяржаўнага санітарнага нагляду, так і па заявах юрыдычных і фізічных асоб.Спецыялістамі санітарна-эпідэміялагічнага аддзела на базе ўстановы право-дзяцца семінары па выкананні патрабаванняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства кантынгентаў работнікаў, звязаных з вытворчасцю, захоўваннем, транспарціроўкай і рэалізацыяй харчовай прадукцыі, пітной вады, з аказаннем бытавых паслуг і інш.

– Ці ўскладняецца праца санітарнай службы ў залежнасці ад сезона?
– Калі гаварыць пра інфекцыйныя захворванні, то ў пэўны перыяд года, вядома, кожны з узбуджальнікаў вірусных і бактэрыяльных захворванняў, з улікам змен тэмпературы і вільготнасці, сацыяльных паводзін чалавека, актывізуецца па тым ці іншым механізме перадачы: у зімовы перыяд назіраецца рост вострых рэспіраторных інфекцый, якія перадаюцца паветрана-кропельным шляхам, што асабліва актуальна для грыпу, у сувязі з яго штогадовай зменлівасцю; летні перыяд небяспечны кішэчнымі інфекцыямі, у тым ліку ротавіруснай, якія перадаюцца фекальна-аральным механізмам перадачы.

– Маніторынг дзяржаўных устаноў. Якая зараз сітуацыя ў школах з новым меню?
– Ведаеце, гэта вельмі актуальнае пытанне. У сувязі з укараненнем новых тэхналогій і прынцыпаў харчавання ў школах Петрыкаўскага раёна, у мэтах зніжэння эпідэміялагічных рызык, а таксама паляпшэння якасці харчавання навучэнцаў, у харчблоках школ праводзіцца механізацыя тэхналагічных працэсаў шляхам устаноўкі посудамыйных машын, агароднінарэзак, набываецца высокатэхналагічнае абсталяванне (параканвектаматы). Гэта важны момант на сённяшні дзень, бо любая аптымальная механізацыя тэхналагічнага працэсу як прыгатавання страў, так і мыцця посуду, апрацоўчага інвентара ў вялікіх аб’ёмах павялічыць эпідэмічную надзейнасць і знізіць рызыкі распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў, асабліва кішэчнай інфекцыі.

– З якімі цяжкасцямі вам даводзіцца сутыкацца ў працэсе працы?
– Можа гэта і будзе гучаць пафасна, але “Усё, што нас не забівае, робіць нас мацней”. Ведаеце, цяжкасці, вядома ж, здараюцца ў нас на працы, не заўважаць іх нельга, але сустрэча з імі і іх рашэнне толькі фарміруе ў нас вопыт і лёгкасць выканання наступных аналагічных сітуацый, накшталт узбуджальніка інфекцыі, які ўварваўся ў наш арганізм, а мы выпрацавалі да яго імунітэт пасля акрыяння.
Актуальным на сёння з’яўляецца недахоп кадраў. Хацелася б, каб наш калектыў папоўніўся адказнымі супрацоўнікамі. Кожны спецыяліст, які працуе ў нашым цэнтры, асабліва ў лабараторным і санітарна-эпідэміялагічным аддзеле, на вагу золата.
Але мы стараемся дабіцца тых прафесійных якасцей і таго мікраклімату ў нашым калектыве, каб кожны з супрацоўнікаў не думаў толькі пра сябе, выконваючы асабліва свае задачы, а, непасрэдна, удзельнічаў у дасягненні агульнай мэты ўсёй установы, пры гэтым дапамагаючы сваім калегам, аказваючы ўзаемадапамогу.
Віншуем кожнага працаўніка санітарнай службы з прафесійным святам! Дзякуем за Вашу плённую працу на карысць кожнага з нас!

Анастасія КІСЕЛЁВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о