Іх праца не навідавоку, але яе вынікі важныя і патрэбныя ўсім

0
382

Сёння адзначаюць сваё прафесійнае свята работнікі дзяржаўнай статыстыкі.

Іх праца не навідавоку, але яе вынікі важныя і патрэбныя ўсім
Аксана Басюк

У аддзеле статыстыкі Петрыкаўскага раёна працуюць пяць адказных, ведаючых сваю справу спецыялістаў: начальнік Аксана Басюк, намеснік начальніка Ніна Яцка, эканаміст Таццяна Кароль, спецыялісты па правядзенні абследаванняў Валянціна Брэль і Кацярына Бараніч.
– Работнікі статыстыкі – гэта людзі, якія валодаюць высокім прафесіяналізмам, нестандартным мысленнем і багатым досведам. Наша праца не навідавоку, але яе вынікі важныя і патрэбныя ўсім, – адзначыла ў час сустрэчы начальнік аддзела Аксана Басюк.
– Дзякуючы зладжанай, добрасумленнай і карпатлівай рабоце нашага калектыву ў раёне забяспечана паўната збору, якасць і дакладнасць афіцыйнай статыстычнай інфармацыі, на падставе якой кіраўніцтва раёна мае магчымасць правільна ацэньваць бягучае становішча, распрацоўваць эфектыўную стратэгію развіцця, а таксама прымаць абгрунтаваныя кіраўнічыя рашэнні па развіцці эканомікі, сацыяльнай сферы і бізнесу ў рэгіёне.
Спецыяліст адзначыла, што высокая якасць статыстычнай інфармацыі – асноўная задача работнікаў аддзела. Для яе выканання Нацыянальны статыстычны камітэт пастаянна ўдасканальвае свае інфармацыйныя рэсурсы з улікам сучасных тэндэнцый і патрэб рэспандэнтаў і карыстальнікаў. Так, спецыялістамі камітэта было распрацавана і ўкаранёна праграмнае забеспячэнне “Электронны рэспандэнт анлайн”, якое дазваляе прадстаўляць статыстычную справаздачнасць у электронным выглядзе ў рэжыме анлайн. А пра ўсе актуальныя навіны ў галіне статыстыкі рэспандэнты і карыстальнікі могуць даведацца на афіцыйных сайтах Белстата і Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гомельскай вобласці.
– Асобныя словы падзякі ад імя ўсяго калектыву выказваю ветэранам працы, якія заклалі асновы дзеючай сістэмы органаў дзяржаўнай статыстыкі і вучылі маладых спецыялістаў, перадаючы ім свой вопыт і веды. Гэта Таццяна Будзяка, Раіса Будзіловіч, Ірына Купрэй, Надзея Шышлова, Марыя Крупна, Валянціна Мясніковіч, – адзначыла Аксана Фёдараўна. Віншую ўсіх калег са святам, жадаю здароўя і поспехаў, дабрабыту сем’ям і росквіту нашай краіне!

Гутарыла
Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о