Грунтавыя сцежкі сабралі лёгкаатлетаў!

0
451

Грунтавыя сцежкі сабралі лёгкаатлетаў!

У нядзелю, 25 жніўня, на тэрыторыі лесапаркавай зоны “Гарыцы”, адбыліся спаборніцтвы па лёгкаатлетычным кросе ў праграме ХХ раённай спартакіяды.

Згодна з палажэннем, кожная каманда складалася з двух спартсменаў – мужчыны і жанчыны. Першым належала пераадолець дыстанцыю ў 2 кіламетры, у той час як прадстаўніцы прыгожай паловы мераліся хуткасцю на адрэзку ў кіламетр.
Галоўны суддзя спаборніцтваў, трэнер-выкладчык Жан Дубіна павітаў удзельнікаў мерапрыемства, пасля чаго атлеты прайшліся па дыстанцыі. Першымі на старт выйшлі жанчыны, якія справіліся з кіламетровым адрэзкам даволі хутка. Потым пазіцыі на стартавай стужцы занялі прадстаўнікі моцнай паловы. Тут розніца ў выніках, улічваючы больш доўгі маршрут, была адчувальная. Некаторыя адразу ўзвінцілі тэмп, іншыя выбралі больш павольную, але камфортную хуткасць. Па сутнасці, барацьба ішла ў большасці сваёй менавіта паміж тымі лёгкаатлетамі, якія ў выніку ўзняліся на другую і трэцюю прыступкі п’едэсталу.
Надышоў час вызначаць каманду-пераможца. Па агульных выніках, дзе ў прыярытэце было менавіта першынства сярод жанчын, перамогу святкавала каманда райвыканкама. Другое месца дасталася спартсменам ЦРБ, а дыпломы ІІІ ступені былі ўручаны супрацоўнікам РАНС.

Грунтавыя сцежкі сабралі лёгкаатлетаў! Грунтавыя сцежкі сабралі лёгкаатлетаў! Грунтавыя сцежкі сабралі лёгкаатлетаў! Грунтавыя сцежкі сабралі лёгкаатлетаў! Грунтавыя сцежкі сабралі лёгкаатлетаў! Грунтавыя сцежкі сабралі лёгкаатлетаў! Грунтавыя сцежкі сабралі лёгкаатлетаў! Грунтавыя сцежкі сабралі лёгкаатлетаў! Грунтавыя сцежкі сабралі лёгкаатлетаў! Грунтавыя сцежкі сабралі лёгкаатлетаў! Грунтавыя сцежкі сабралі лёгкаатлетаў!

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о