У рэдакцыю “ПН” звярнулася жыхарка Петрыкава і паскардзілася на праблему адкрытага люка (на фота) на вуліцы Акадэміка Каралёва.
Неналежная эксплуатацыя каналі-зацыйнага люка – небяспека, якая можа падпільнаваць кожнага з нас. У такі капкан могуць патрапіць і дарослыя, і дзеці, і жывёлы. Па вуліцы Каралёва, а дакладней – паміж дамамі №15 і 17 такая пастка ўжо існуе.
Жыхары неаднаразова выказвалі свае асцярогі работнікам адпаведных службаў, але праблема застаецца нявырашанай. Гэтыя небяспечныя ўчасткі могуць прывесці да траўмаў, асабліва ў цёмны час сутак, калі іх складана заўважыць. Паэтаму месца патрабуе ўвагі камунальных службаў.
М.Паўлава, фота аўтара.
Оставить комментарий