Год якасці ўвайшоў у гісторыю краіны, вобласці, раёна як багаты на важныя гістарычныя, палітычныя і сацыяльна значымыя падзеі. Так, краіна ўрачыста адзначыла Дзень Незалежнасці і 80-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30-годдзе Канстытуцыі Беларусі і інстытута прэзідэнцтва. У гісторыі незалежнай Беларусі ўпершыню прайшоў адзіны дзень галасавання, а Марына Васілеўская сала першым касманаўтам суверэннай Беларусі. Прайшлі і іншыя даволі значныя падзеі ў жыцці краіны і вобласці. Якім ж падзеямі адзначаны 2024 год у летапісе Петрыкаўскага раёна? Прапануем невялікі агляд.

СТУДЗЕНЬ
У Адкрытым Чэмпіянаце Азіі сярод кадэтаў, юніёраў і дарослых па каратэ WKC, які праходзіў у горадзе Тараз Рэспублікі Казахстан, чэмпіёнам Азіі ва ўзроставай катэгорыі 10-11 гадоў у раздзеле кумітэ санбон стаў вучань 5-га класа гарадской гімназіі Іван Сцяпанаў.
У раённым конкурсе на лепшае навагодняе ўпрыгожанне ў 2023 годзе пераможцам прызнаны Петрыкаўскі раён газазабеспячэння філіяла “Жыткавіцкае вытворчае ўпраўленне” Рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Гомельаблгаз”.
На ІІІ этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах шэсць вучняў устаноў адукацыі Петрыкаўшчыны прынеслі ў скарбонку раёна запаветныя ўзнагароды: Ганна Ганчар, Кірыл Адамоўскі, Аляксандра Булава, Лілія Кілбас і Кірыл Грыцкевіч з гімназіі, Андрэй Раўкоўскі з Бабуніцкай школы.
У абласным конкурсе-аглядзе на лепшую арганізацыю і правядзенне спартыўна-масавай і аздараўленчай работы ГА “Ветэраны фізічнай культуры і спорту” раённая “пярвічка” адзначана дыпломам ІІ ступені.
Па выніках службовай дзейнасці падраздзяленняў вобласці Дэпартамента аховы за 2023 год Петрыкаўскае аддзяленне ўзнагароджана дыпломам І ступені.

ЛЮТЫ
45-гадовы юбілей дзеючага будынка школы адзначыла Капцэвіцкая сярэдняя школа.
Трактарны парк ДП “Петрыкаўскі райжылкамгас” папоўніўся шасцю адзінкамі тэхнікі, якія прадпрыемства набыло за ўласныя сродкі.
Пераможцамі штогадовага раённага першынства па міні-футболе, прысвечанага памяці першага міністра спорту і турызму Уладзіміра Рыжанкова, сталі футбалісты клуба “Шапэн”.
У абласных спаборніцтвах па валейболе сярод навучэнцаў 2009 года нараджэння і малодшых, сярод зборных раёнаў другой групы, юнакі Петрыкаўскага раёна сталі пераможцамі.
На XXXVIII рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару вучні гімназіі за распрацоўку метэаралагічнай станцыі і чат-бота да яе ўзнагароджаны дыпломам ІІІ ступені.
На Петрыкаўшчыне прайшоў адзіны дзень галасавання. Яўка выбаршчыкаў склала 84,8%, з якіх 53,9% прагаласавалі датэрмінова.
Старшынёй Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў 29-га склікання абраны дэпутат ад Конкавіцкай выбарчай акругі №13 Віталій Пілер.

САКАВІК
На Петрыкаўшчыне дадзены старт рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі “Наш жывёлавод”. Першыя ўзнагароджаныя – жывёлаводы ААТ “Курыцічы” Наталля Яцка і Ала Грэська.
На пасаду дырэктара ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас” назначаны Іван Мікалаевіч Торчык.
Петрыкаўская раённая арга-нізацыйная структура ДТСААФ другі год запар займае першае месца па выніках работы сярод арганізацыйных структур вобласці, што займаюцца падрыхтоўкай вадзіцельскіх кадраў для народнай гаспадаркі Беларусі.
Начальнікам раённага аддзела ўнутраных спраўПетрыкаўскага райвыканкама назначаны Віталій Маркевіч.

КРАСАВІК
На пасаду начальніка раённай інспекцыі аховы прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя назначаны Ігар Зянкевіч.
Начальнікам аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама назначаны Андрэй Завадскі.
Гімназісты чарговы раз паспяхова выступілі на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах: Ганна Ганчар, Кірыл Адамоўскі і Аляксандра Булава прывезлі адпаведна дыпломы І, ІІ і ІІІ ступені па грамадазнаўстве, гісторыі і рускай мове.
У аргагарадку Ляскавічы работнікі Нацыянальнага парку “Прыпяцкі” і Гомельскай фабрыкі мастацкіх вырабаў “Любна” заклалі “Алею адзінства” ў гонар стварэння Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У школах раёна прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню касманаўтыкі.
У фінале ІХ адкрытага міжнароднага фестывалю-конкурсу “Творчасць без межаў” калектыў “DELOREAN” аб’яднання па інтарэсах “Тэатр мод” ДУА “Петрыкаўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” за калекцыю “Абярэгі душы” ўзнагароджаны дыпломам І ступені.
Дэлегацыя Петрыкаўскага раёна прыняла ўдзел ва Усебеларускім народным сходзе.
На Петрыкаўшчыне прайшла добраахвотная рэспубліканская акцыя “Аднавім лясы разам”.

МАЙ
У райцэнтры прайшоў раённы злёт перадавікоў.
Па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці за 2023 год першае месца сярод раёнаў з колькасцю насельніцтва да 30 тысяч чалавек у Петрыкаўскага раёна.
У цэнтральнай раённай бальніцы ўрачыста адкрыўся кабінет рэнтгенакамп’ютарнай дыягностыкі.
Раённая пярвічка БГА “Ветэраны фізічнай культуры і спорту” стала пераможцай VІ абласной спартакіяды сярод ветэранаў і кіраўнікоў раённых ветэранскіх арганізацый ФКІС, прысвечанай Дню Перамогі.
Вызначаны пераможцы раённага конкурсу “Школьны вальс”. Імі сталі вучні ДУА “Гімназія г. Петрыкава”, “Капцэвіцкая сярэдняя школа” і “Брынёўская сярэдняя школа”.
Дзіцячы народны калектыў “Верасок” Капаткевіцкага Дома культуры адзначыў 50-гадовы юбілей.
На базе другой гарадской школы распачаў сваю дзейнасць першы ў раёне ваенна-патрыятычны клуб “Граніт”.
Петрыкаўшчына прымала аўтапрабег у межах спецыяльнага праекта рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Патрыёты Беларусі” і Агульнанацыянальнага тэлебачання Беларусі – “Сёстры Хатыні”.
Лепшым выпускніком па выніках 2024 года на рэспубліканскім свяце “Апошні званок”, што прайшло ў Брэсце, прызнана Ганна Ганчар з гарадской гімназіі.
На пасаду галоўнага ўрача УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ” назначаны Яўгеній Логвінец.
На пасаду дырэктара камунальнага меліярацыйнага ўнітарнага прадпрыемства “Петрыкаўскае ПМС” назначаны Аляксей Крупіневіч.
Пераможцамі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу “Уладар сяла-2024” стала шматдзетная сям’я Картынік з Курыцічаў.
Чатырнаццаць хлопчыкаў і дзяўчынак, якія дасягнулі высокіх вынікаў ў алімпіядным руху, сталі галоўнымі героямі раённага свята “Зорны Алімп-2024” і былі ўзнагароджаны падзякамі і грашовымі прэміямі райвыканкама.

ЧЭРВЕНЬ
Парк вытворчага ўчастка “Петрыкаў”філіяла №13 ААТ “Гомельаблаўтатранс” папоўніўся новым турыстычным аўтобусам.
Для 165 выпускнікоў устаноў адукацыі раёна празвінеў апошні званок. Сярод іх – 7 медалістаў.
Аграгарадок Ляскавічы прымаў абласны этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла”.
У Капаткевіцкім школьным музеі адкрылі экспазіцыю ў гонар земляка Пятра Бяляцкага, які за дзейнасць па размініраванні тэрыторыі Беларусі быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені.

ЛІПЕНЬ
У аграгарадку Грабаў на месцы аб’екта, які доўгі час не выкарыстоўваўся, адкрылася крама “Карзинка”
Пераможцам конкурсу “Выратавальнік года-2023” у намінацыі “За асабісты ўклад у работу па прапагандзе бяспекі жыццядзейнасці і развіцця добраахвотніцтва, а таксама праяўленую смеласць і навыкі пры выратаванні людзей” прызнаны ляснік ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас” Павел Герасіменка.
Петрыкаўскі раён адзначыў 100-гадовы юбілей з дня ўтварэння.
На пасаду начальніка Пет-рыкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях назначаны Яўгеній Балотцаў.
У аграгарадку Пціч прайшоў раённы этап абласнога конкурсу “Лепшы работнік па штучным асемяненні”, пераможцам якога стала Таццяна Панамарова з СУП “Палессе-Аграінвест”.

ЖНІВЕНЬ
На тэрыторыі турыстычнай базы “Дарашэвічы” Нацыянальнага парку “Прыпяцкі” прайшоў Адкрыты конкурс-пленэр драўлянай скульптуры “Ажыўшая даўніна”. Творчае спаборніцтва прайшло ў 6-ты раз і тройчы гасціннай пляцоўкай для майстроў станавіўся нацпарк.
На сільвінітавай абагачальнай фабрыцы Петрыкаўскага рудаўпраўлення ААТ “Бела-руськалій” пачаліся работы па падрыхтоўцы да мантажу стужачнага фільтра замест цэнтрыфуг у аперацыі другой стадыі абязво-джвання канцэнтрату.
На пазачарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў 29 склікання дэпутаты райсавета адкрытым галасаваннем адзінагалосна падтрымалі кандыдатуру Аляксандра Верамеева на пасаду старшыні раённага выканаўчага камітэта.
У аграгарадку Ляскавічы міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Кліч Палесся” ў VІІІ раз сабраў удзельнікаў і гасцей этнафэсту, знаўцаў і прыхільнікаў народных звычаяў, традыцый і промыслаў з усёй краіны і блізкага замежжа.

ВЕРАСЕНЬ
Сёлета для 2973 школьнікаў Петрыкаўшчыны, у тым ліку 230 першакласнікаў, празвінеў першы званок 2024/2025 навучальнага года.
На Петрыкаўшчыне да Дня народнага адзінства прайшоў прэм’ерны паказ кінастужкі “Культурны код” вытворчасці кінастудыі “Беларусьфільм”.
У Дзень народнага адзінства на Петрыкаўшчыне прайшоў лёгкаатлетычны забег “17 граняў адзінства”.
Каля чыгуначнай станцыі аграгарадка Пціч і ў вёсцы Беседкі адбылося перапахаванне астанкаў воінаў Чырвонай Арміі, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Прыпяць” быў урачыста адкрыты музейны пакой “Легенды спорту Беларусі”.
На пасаду намесніка старшыні Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта назначана Наталля Ходзька.

КАСТРЫЧНІК
На пасаду пракурора Петры-каўскага раёна назначаны Андрэй Лявончык.
Петрыкаўскі лясгас, згодна з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, атрымаў у карыстанне новую тэхніку.
Узнагародай “За адданасць прафесіі-2024” на раённай урачыстасці з нагоды Дня настаўніка ганаравана настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Петрыкава” Таццяна Серадзюк.
На абласных Дажынках Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за вялікі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў ганаравана СУП “Палессе-Аграінвест”.
ІІ Маладзёжны форум пра-цаўнікоў арганізацыі ўпраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Моладзь і будучыня” прайшоў на Петрыкаўшчыне з удзелам Кіраўніка справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Юрыя Назарава.

ЛІСТАПАД
35-годдзе адзначыў дом-музей Дзеда Талаша.
На пасаду намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх назначана Вольга Усціновіч-Насека.
На пасаду дырэктара ДУ “Петрыкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” назначана Крысціна Аляксандрава.
У мікрараёне Паўночны адбылося ўрачыстае ўручэнне ключоў навасёлам 60-кватэрнага дома па вуліцы Дружбы.
Петрыкаўшчына прымала міжрэгіянальны фестываль творчасці “Ад сэрца да сэрца”.

СНЕЖАНЬ
У Музеі прыроды Нацыянальнага парку “Прыпяцкі” прайшоў маладзёжны форум “Час выбраў нас”.
Паэты Петрыкаўшчыны Антаніна Рыбалка і Любоў Арлова выдалі зборнікі вершаў “Па жыццёвых сцежках” і “Мысли не бумаге” адпаведна.
На Петрыкаўшчыне ідзе падрыхтоўка да галоўнай электаральнай падзеі – выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о