Гнаць ці не гнаць самагон?

0
100

Адной з асноўных прычын учынення злачынстваў з’яўляецца п’янства, якое, на жаль, прымае ўсё больш пагрозлівыя маштабы.

Да таго ж сур’ёзна падрываюць фізічнае і маральнае здароўе насельніцтва, ствараюць пагрозу эканамічнаму дабрабыту і сацыяльнай стабільнасці ў грамадстве самагонаварэнне і продаж алкагольнай прадукцыі ўласнай вытворчасці.
Нагадаем, што выраб моцных спіртных напояў, у тым ліку і для сябе, у нашай краіне забаронены Законам. Аднак знаходзяцца жадаючыя рызыкнуць, у выніку чаго трапляюць у поле зроку праваахоўных органаў.
Гнаць ці не гнаць самагон? З гэтым пытаннем мы звярнуліся да ўчастковага інспектара міліцыі Аляксандра Рыбака.
– Кожнаму “жадаючаму” паспрабаваць сябе ў справе самагонаварэння варта ведаць, што артыкулам 13.27 КоАП устаноўлена адміністрацыйная адказнасць за выраб моцных алкагольных напояў (самагон), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), а таксама за захоўванне апаратаў, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці. Учыненне названых дзеянняў цягне за сабой накладанне на асобу адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу ў памеры да пяці базавых велічынь з канфіскацыяй названых напояў, паўфабрыкатаў і апаратаў.
Пры гэтым за паўторнае ўчыненне названых дзеянняў на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні будзе назначана пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры ад пяці да трыццаці базавых велічынь з канфіскацыяй названых напояў, паўфабрыкатаў і апаратаў, – пазначыў праваахоўнік.
Аляксандр Рыбак таксама ўдакладніў, што да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуць не толькі таго, хто вырабляе самагон, але і таго, хто купляе такую прадукцыю. За набыццё самагону, а таксама паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі) пагражае штраф у памеры да пяці базавых велічынь з канфіскацыяй названых напояў.
Таму адказ на пытанне, ці можна гнаць самагон, відавочны – не.

Запісала Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о