На Петрыкаўшчыне адбылася прэм’ера дакументальнай кінастужкі “Культурны код”.
Напэўна, не кожны жыхар нашай краіны ў дастатковай меры ведае, якое значэнне маюць дзяржаўныя сімвалы Беларусі. У сувязі з гэтым малады рэжысёр Кірыл Халецкі вырашыў замацаваць веды пра сімволіку нашай краіны тых лю-дзей, якія валодалі інфармацыяй і даць магчымасць даведавацца тым, хто ведаў недастаткова пра іх значэнне.
Па сюжэце, студэнты акадэміі мастацтваў Ваня і Ліза атрым-ліваюць ад выкладчыка важнае заданне: зняць у якасці дыпломнай работы дакументальны фільм пра дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Нягледзячы на пастаянныя спрэчкі наконт сюжэту і тэхнічнай састаўляючай, маладыя людзі ўсё ж такі змаглі стаць камандай і праявіць сябе ў ролі сапраўдных рэжысёраў.
У фільме былі прадстаўлены думкі людзей рознага ўзросту і гэта пацвердзіла, што жыхары нашай краіны ўсё ж такі цікавяцца і валодаюць інфармацый пра значэнне беларускай сімволікі.
У пошуках адказаў на пытанне, што ўсё ж такі абазначае кожны элемент на сцягу і гербе, чаму беларускі гімн мае такія словы маладыя людзі накіроўваюцца ў Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці, дзе атрымліваюць падрабязную інфармацыю і тлумачэнне кожнага элемента дзяржаўных сімвалаў.
Таленавіты рэжысёр, акцёры, цудоўная якасць, цікавы сюжэт, а галоўнае – такі фільм не мае тэрміну прыдатнасці, ён вечны.
Пасля прагляду кінастужкі людзі выходзілі з залы ў пазітыўным настроі, фільм не пакінуў без эмоцый нікога. Вось якімі думкамі падзяліліся з намі гледачы:
Ганна Мішчук, настаўніца першай гарадской школы:
– Прыемна, што фільм паказвае нашу моладзь як сапраўдных патрыётаў. Значыць, у краіне ўсё робіцца правільна, школа вучыць дзяцей правільна. У фільме былі задзейнічаны і думкі людзей старэйшага ўзросту, людзей мудрых і разважлівых. Цікава было паслухаць меркаванне кожнага. А ці заўважылі вы, якая наша моладзь назіральная?! Здзівілася, калі малады чалавек звярнуў увагу на тое, што гімн нашай краіны “мякка” гучыць.
У любой праграмы ёсць свой код, узяць той самы камп’ютар. Так і ў людзей ёсць свой асаблівы культурны код, які з дзяцінства ў нас закладваецца. Нават зараз дзеткі ў дзіцячым садзе ўжо спяваюць гімн. І гэта добра, і гэта правільна.
Валянцін Буднік, музычны кіраўнік Петрыкаўскага дзяржаўнага СПТВ №1:
– Фільм добры і лёгкі да ўспрымання. Хочацца, каб такіх кінастужак выходзіла як мага больш, бо іх карысна глядзець людзям любога ўзросту. Можна многаму навучыцца і многа для сябе зразумець.
Дар’я Чарнякова, цэнтр гігіены і эпідэмалогіі:
– Фільм вельмі пазнавальны. Свае веды пра дзяржаўную сімволіку мы замацавалі і нават даведаліся многа новага. Цікавае і зразумелае было тлумачэнне значэння і герба, і сцяга, і гімна Рэспублікі Беларусь. Фільм будзе карысна паглядзець усім жыхарам нашай краіны незалежна ад узросту.
Анастасія ФЕЛЬКІНА. Фота аўтара.
Оставить комментарий