Гэтых дзён не змоўкне слава

0
611

Гомель яскрава адсвяткаваў гадавіну Перамогі. Гэты дзень для жыхароў вобласці не проста дата ў гісторыі, а сапраўдны сімвал мужнасці, самаадданасці, патрыятызму, самаахвярнай любові да сваёй Радзімы. У абласным цэнтры на працягу ўсяго дня праходзілі маштабныя мерапрыемствы, удзел у якіх прымала і дэлегацыя Петрыкаўшчыны.

Свята аб’яднала жыхароў з усіх рэгіёнаў вобласці. З самага ранку праспект Перамогі сустракаў гасцей для святочнага шэсця. Прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, прафсаюзаў, рэлігійных канфесій, маладзёжных і ветэранскіх арганізацый, жыхары Гомельшчыны – усяго каля 20 тысяч чалавек – у калоне Памяці, з беларускімі сцягамі, сцягамі Перамогі, кветкамі, плячом да пляча прайшлі па вуліцы Савецкай на плошчу Працы. Горад над Сожам у гады вайны адным з першых авеяў сябе баявой славай і змог стаць адной з тых перашкод, якія крок за крокам аслаблялі варожую сілу. 80 гадоў таму Гомель быў адбіты ў акупантаў, у знак гэтага ў пачатку святочнай калоны афіцэры МНС неслі копію Сцяга Перамогі, узнятага над будынкам Рэйхстага савецкімі воінамі. Гомельскае палотнішча ў сем разоў большае за арыгінал. За ім на сотні метраў распасціралася ўжо жывое палатно памяці з мноствам сцягаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Гомельшчыны. У калоне Памяці можна было назіраць нямала фатаграфій гераічных продкаў удзельнікаў шэсця, якія неслі іх нашчадкі.

Удзельнікі парада сабраліся ля Вечнага агню. Ужо па традыцыі ў адным радзе схілілі галовы перад помнікам невядомаму салдату ветэраны, ахвяры Вялікай Айчыннай вайны, кіраўніцтва горада і вобласці, дэпутаты, парламентарыі. Ганаровыя госці мерапрыемства – дэлегацыя з Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

– Мінулае становіцца здабыткам часу, вастрыня падзей сціраецца, адбываецца пераацэнка каштоўнасцяў. Але наша Перамога і людзі, якія яе заваявалі і стварылі магутную дзяржаву, не будуць забытыя ніколі. На жаль, у сучасным свеце толькі два народы плячом да пляча адстойваюць гістарычную праўду – беларусы і расіяне. І сёння мы зноў разам. У гэтыя хвіліны наш Прэзідэнт побач са сваім расійскім калегам на Краснай плошчы ў Маскве. З гамяльчанамі дзеляць свята браты з Бранскай вобласці. Разам нашыя бацькі і дзяды кавалі Вялікую Перамогу. Разам мы захоўваем іх запавет і памяць, – адзначыў губернатар вобласці.

Яшчэ адна важная падзея чакала прадстаўнікоў Петрыкаўшчыны ў святочны дзень. У абласным грамадска-культурным цэнтры ва ўрачыстай абстаноўцы губернатар вобласці ўручыў больш за семдзесят юбілейных знакаў “80 гадоў вызвалення Гомельскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Сярод ўзнагароджанных – наша зямлячка, інспектар Капаткевіцкага сельскага выканаўчага камітэта Надзеі Сігай (на фота).

Надзея Адамаўна на працягу доўгага часу займаецца пошукавай і даследчай працай, звязанай з гістарычным мінулым Петрыкаўшчыны
– Прыемна, што апошнім часам па ўсёй краіне актыўна вядзецца патрыятычная дзейнасць. І канечне ж, мы не будзем спыняцца на дасягнутым, – адзначыла ўладальніца медаля.

Святлана СОБАЛЕВА.
Фота аўтара і “Гомельскай праўды”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о