У зале Петрыкаўскай дзіцячай школы мастацтваў прайшоў фестываль дзіцячай вакальнай творчасці “Шанец”.
Рэгіянальны фестываль-конкурс сабраў 26 удзельнікаў, што напалову больш, чым у мінулым годзе.
Музычныя кампазіцыі выканалі не толькі навучэнцы школы, але і тыя, хто наведвае вакальную студыю.
Гучалі творы як знакамітых класічных аўтараў, так і сучасных.
Як адзначыла дырэктар школы Святлана Шамолава, выйсці на сцэну, перамагчы сваю сарамлівасць – гэта ўжо безумоўная перамога. Аднак толькі час пакажа, хто іх выступоўцаў на сцэне стане прафесіяналам, сапраўдным артыстам.
Усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы і падарункі ад раённай арганізацыі “Белая Русь”.
Наталля ПЕТРУШЭНКА, фота аўтара.
Оставить комментарий