Праблема, пра якую пойдзе гаворка, неаднаразова агучвалася карэспандэнтамі раёнкі адказным за яе ўхіленне асобам. Аднак пахваліцца яе вырашэннем, на жаль, пакуль не выпадае. І ўсё ж надзеі мы не губляем.
Гаворка ідзе пра прыбіральню на грамадзянскіх могілках у райцэнтры, якая фактычна размяшчаецца ў некалькіх кроках ад месцаў пахавання.
Не цяжка зразумець усю гаму эмоцый родных нябожчыкаў ад такога суседства. У час нашага наведвання могілак, побач з прыбіральняй землякі, не маючыя сумлення, арганізавалі стыхійную звалку смецця. Верагодна, сам аб’ект выклікае адпаведныя паводзіны – не ведаем.
Канешне, прыбіральня на могілках павінна быць, аднак няўжо пабач з апошнім прытулкам памерлых, побач з месцам пахавання нечага бацькі, дачкі, суседа… Чаму не перанесці яе за агароджу? Збудаванне драўлянае, праблем ніякіх быць не павінна.
Разлічваем на станоўчае вырашэнне пытання.

В. МІКАЛАЕВА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о