З 1 лістапада 2024 года змяніўся парадак продажу жывых кветак.
Фізічныя асобы могуць ажыццяўляць рэалізацыю спажыўцам прадукцыі кветкаводства з выплатай адзінага падатку або падатку на прафесійны даход толькі ў выпадку наяўнасці даведкі. Інфармацыя, пры якіх умовах мясцовыя выканаўчыя і распараджальныя органы выдаюць дадзены дакумент, размяшчалася на старонках газеты ў №12 ад 08.02.2025 года ў публікацыі “Новыя правілы продажу кветак”.
У сённяшнім матэрыяле: месцы на Петрыкаўшчыне, у якіх дапускаецца гандаль кветкамі; адміністрацыйная адказнасць, якая прадугледжана за невыкананне патрабаванняў.
Рэалізацыя жывых кветак на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна дапускаецца ў стацыянарных аб’ектах гандлю, на гандлёвых месцах універсальнага рынку Жыткавіцкага філіяла Гомельскага абласнога спажывецкага таварыства, які размешчаны ў горадзе Петрыкаве па вуліцы Базарнай, а таксама ў месцах устаноўленых Петрыкаўскім раённым выканаўчым камітэтам.
У горадзе Петрыкаў такія месцы ўстаноўлены для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб:
— па вуліцы Базарнай: пляцоўка паміж крамамі “ПраЗапас” і “Тры цаны”; пляцоўка каля будынка крамы “Свет адзення і абутку”, д.4А; стаянка насупраць крамы ПГУП “Власта Люкс”;
— па вуліцы Бумажкова: пляцоўка каля крамы №89 “Пра Запас”, д.41; пляцоўка каля будынка крамы д.72; пляцоўка каля будынка крамы, д.126;
— па вуліцы Будзёнага: пляцоўка каля будынка кафэ, д.13Б;
— па вуліцы Луначарскага: на стаянцы каля магазіна “Еўраопт”, д.2Б;
— па вуліцы Каралева: пляцоўка каля крамы “Амі Мэбля”, д.10.
Для фізічных асоб:
— па вуліцы Базарнай: пляцоўка паміж крамамі “ПраЗапас” і “Тры цаны”; пляцоўка каля будынка крамы “Свет адзення і абутку”, д.4А;
— па вуліцы Каралева: пляцоўка каля крамы “Амі Мэбля”, д.10.
У гарадскім пасёлку Капаткевічы прадаваць жывыя кветкі юрыдычным асобам, індывідуальным прадпрымальнікам і фізічным асобам дазволена на пляцоўцы па вуліцы Інтэрнацыянальнай насупраць крамы “Капеечка”.
За невыкананне патрабаванняў заканадаўства прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб:
— за рэалізацыю тавараў па-за рынкам або іншых устаноўленых месцах згодна з пунктам 1 артыкула 13.11 Кодэкса РБ “Аб адміністрацыйных правапарушэннях” з накладаннем штрафу да дзесяці базавых велічынь;
— за рэалізацыю прадукцыі без прымянення касавага абсталявання згодна з артыкулам 13.14 Кодэкса РБ “Аб адміністрацыйных правапарушэннях” з накладаннем штрафу на службовую асобу ў памеры да трыццаці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – да пяцідзесяці базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – да ста базавых велічынь.
Для фізічных асоб:
— за рэалізацыю па-за рынкам або іншых устаноўленых месцах, пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў згодна з пунктам 6 артыкула 13.11 Кодэкса РБ “Аб адміністрацыйных правапарушэннях” з накладаннем штрафу да трох базавых велічынь;
— за рэалізацыю прадукцыі без пацвярджаючай даведкі на рынках, а таксама як ва ўстаноўленых, так і ў неўстаноўленых месцах згодна з пунктам 2 артыкула 13.3 Кодэкса РБ»Аб адміністрацыйных правапарушэннях» з накладаннем штрафу да ста базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння;
— за нявыплату ўстаноўленай сумы падатку згодна з пунктам 6 артыкула 14.4 Кодэкса РБ “Аб адміністрацыйных правапарушэннях” з накладаннем штрафу ў памеры 15 працэнтаў ад нявыплачанай сумы падатку. Устаноўленую суму падатку таксама давя-дзецца заплаціць.
Па інфармацыі аддзела эканомікі Петрыкаўскага райвыканкама.
Фота Галіны КАЗАК.
Оставить комментарий