У межах візіту на Петрыкаўшчыну дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько правяла прыём грамадзян, сустрэлася з ідэалагічным актывам раёна, наведала шэраг працоўных калектываў.
У межах сустрэчы з ідэалагічным актывам раёна была разгледжана тэма “Беларусь – краіна магчымасцей. Маладзёжная палітыка на сучасным этапе”. Дэпутат спынілася на актуальных пытаннях маладзёжнай палітыкі: нарматыўна-прававой базе, асноўных напрамках работы з моладдзю, дзейнасці маладзёжных арганізацый, замацаванні кадраў на месцах.
– Маладзёжная палітыка ў Беларусі – гэта адзін з самых галоўных вектараў развіцця дзяржавы. Галоўная задача ў тым, каб маладыя людзі актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх сферах жыцця: сацыяльнай, грамадскай, эканамічнай, палітычнай. І ў гэтым плане ідэі, праекты моладзі ўсебакова падтрымліваюцца, – падкрэсліла парламентарый.
У час сустрэчы з калектывам камбіната бытавога абслугоўвання былі закрануты пытанні навядзення парадку і добраўпарадкавання тэрыторый.
Навядзенне парадку на зямлі, як справядліва зазначыла Святлана Уладзіміраўна, гэта перш за ўсё адказнасць кожнага з нас.
– Падтрыманне чысціні ў населеных пунктах – гэта абавязак кожнага грамадзяніна, ускладзены на нас заканадаўствам. Важна, каб чалавек не проста сядзеў склаўшы рукі і чакаў ад дзяржавы, калі створаць умовы, але і імкнуўся ўносіць свой уклад, каб горад стаў больш чыстым і камфортным.
Распавяла дэпутат калектыву КБА і пра асноўныя кірункі працы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, пра парадак прыняцця законаў.
Тэма навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання тэрыторый стала цэнтральнай у час сустрэчы з начальнікам аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Андрэем Завадскім і адказнымі службамі райвыканкама.
Абмеркавалі, якая праводзіцца работа па ўладкаванні газонаў, пасадцы зялёных насаджэнняў, рамонту дарог, добраўпарадкаванні дзіцячых пляцовак, асвятленні вуліц, зносу пустых дамоў, уцягванні зямель у абарот, навядзенні парадку на прыдамавых тэрыторыях.
– Год добраўпарадкавання даў старт пяцігодцы якасці, а гэта значыць, што кожны грамадзянін можа ўнесці свой уклад у навядзенні парадку – на працоўных месцах, прыдамавых тэрыторыях або ў месцах агульнага карыстання.
Дэпутат наведала раённы Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, дзе пазнаёмілася з дзейнасцю лагера працы і адпачынку “Творцы”. З выхаванцамі лагера была праведзена цікавая гутарка ў рамках дыялогавай пляцоўкі “Моладзь. Патрыятызм. Будучыня”.
Галіна КАЗАК.
Оставить комментарий