Галасаванне – падзея палітычная і гістарычная

0
373

Кампанія па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў восьмага склікання, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання прайшла ў тэрміны, вызначаныя заканадаўствам і каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні адзінага дня галасавання. Яўка выбаршчыкаў па краіне склала 73,09% ад агульнай колькасці грамадзян, уключаных у спісы для галасавання. Лідарам стала Магілёўская вобласць, дзе на ўчасткі прыйшлі 77,03 % выбаршчыкаў. Крыху адстала Гродзенская вобласць – 76,90%. Замкнула тройку Гомельская вобласць з 75,85 %. Датэрмінова прагаласавала 41,71 % беларусаў.
На Петрыкаўшчыне яўка выбаршчыкаў склала 84,8%, з якіх 53,9 % аддалі свой голас датэрмінова.

Галасаванне – падзея  палітычная і гістарычнаяПа папярэдніх выніках усе 1284 мясцовыя Саветы сфарміраваны ў правамоцным складзе. Таксама абраны ўсе 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.
Усяго ў Беларусі для ўдзелу ў палітычнай падзеі было акрэдытавана 45,5 тысяч нацыянальных назіральнікаў, большасць з якіх прадстаўлялі партыі і грамадскія аб’яднанні. У складзе місіі былі 235 міжнародных назіральнікаў з краін СНД.
З боку міжнародных назі-ральнікаў дадзена высокая ацэнка арганізацыі галасавання ў нашай краіне.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о