Футбольны таварыскі матч памяці Івана Глушко

0
286

Футбольны таварыскі матч памяці Івана Глушко

На прыканцы мінулага тыдня па ініцыятыве спартыўнай грамадскасці, ветэранаў футбола Бабуніцкага сельскага Савета на стадыёне «Прыпяць» прайшоў футбольны таварыскі матч памяці нашага земляка Івана Глушко.

Футбольны таварыскі матч памяці Івана ГлушкоІван Уладзіміравіч – ураджэнец Бабуніцкага сельскага Савета, вялікую частку свайго жыцця прысвяціў грамадска-спартыўнай рабоце на малой радзіме, паспяхова абараняў на спаборніцтвах гонар сельсавета. У 2024 годзе спартсмен заўчасна пайшоў з жыцця, пакінуўшы глыбокі след у памяці тых, хто яго ведаў.

Перад пачаткам матчу з прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся старшыня раённай арганізацыі ветэранаў спорту і фізічнай культуры Аляксей Каюкала, адзін з арганізатараў гэтага памятнага мерапрыемства Іван Кот. У арганізацыі і правядзенні мерапрыемства актыўны ўдзел прымаў прадпрымальнік з вёскі Міхедавічы Аляксандр Ганцэвіч і сектар спорту і турызму Петрыкаўскага раёна.

Пасля невялікай размінкі пачалася гульня. На полі сышліся дзве каманды, у складзе якіх былі прадстаўнікі Бабуніцкага сельсавета – сябры, аднавяскоўцы, ветэраны спорту, тыя, хто гуляў з Іванам Уладзіміравічам і тыя, хто прыйшоў, каб ушанаваць яго памяць. Землякі гулялі з запалам, з павагай, з душой. Сярод гледачаў – суседзі, сябры, блізкія і родныя Івана Уладзіміравіча. На памятным матчы прысутнічала сям’я Івана Глушко: дачка Паліна, жонка Тамара Леанідаўна і сястра Кацярына Уладзіміраўна. Іх вочы, поўныя цёплых успамінаў, казалі больш, чым словы.

Футбольны таварыскі матч памяці Івана Глушко
Матч прайшоў у добрым настроі і завяршыўся з лікам 7:5. Па выніках матча памятныя прызы атрымалі: «Лепшы варатар» – Міхаіл Кот; «Лепшы нападаючы» – Сяргей Корж; «Лепшы абаронца» – Сяргей Кавальчук.

Марыя ТАМКО,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о