Сёння на базе Камаровіцкай сярэдняй школы была адкрыта памятная дошка ў гонар Герояў савецкага Саюза Малышава Фёдара Аляксеевіча, ураджэнца вёскі Заполье, камандзіра дыверсійнай брыгады, на асабістым рахунку якога 19 воінскіх эшалонаў праціўніка, пушчаных пад адхон; Даніліцкага Антона Пятровіча, ураджэнца вёскі Бобрык, малодшага лейтэнанта, камандзіра танка Т-34, які вызначыўся ў баі за ўтрыманне Сандамірскага плацдарма на левым беразе ракі Вісла.
Мерапрыемства наведалі прадстаўнікі раённай, мясцовай улады, грамадскіх арганізацый, жыхары аграгарадка, моладзь.
Оставить комментарий