Работнікі ЖКГ працягваюць чысціць райцэнтр ад снегу. Задзейнічана 7 адзінак спецтэхнікі, каб забяспечыць камфортнае перамяшчэнне для ўсіх жыхароў.
Па інфармацыі кіраўніцтва Петрыкаўскага ЖКГ, на дадзены момант вывезена 320 тон снегу. Важна адзначыць, што работы вядуцца фактычна кругласутачна.
Камунальныя і дарожныя службы працуюць ва ўзмоцненым рэжыме, каб аператыўна рэагаваць на любыя змены надвор’я і падтрымліваць парадак у горадзе.








Оставить комментарий