У Петрыкаўскай цэнтральнай раённай бальніцы — кадравае папаўненне

0
378

Калектыў Петрыкаўскай ЦРБ прадэманстраваў згуртаванасць і гасціннасць, стварыўшы для пачаткоўцаў камфортную атмасферу з першых дзён. Вопытныя настаўнікі ўжо гатовыя дзяліцца ведамі і вопытам, дапамагаючы маладым калегам адаптавацца і ўпэўнена ўступіць у строй.

Маладыя спецыялісты, гатовыя клапаціцца пра здароўе пацыентаў, сярод іх:

Урач-хірург Юлія Кручынская, ураджэнка Гомеля, скончыла Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт;

Урач-отарыналарынголаг Дарына Вараб’ёва, ураджэнка Гомеля, скончыла Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт;

Медыцынская сястра прышчэпачнага кабінета Дар’я Скіпень, ураджэнка Петрыкава, скончыла Мазырскі дзяржаўны медыцынскі каледж;

Медыцынская сястра тэрапеўтычнага аддзялення №1 Анастасія Шклёда, ураджэнка Петрыкава, скончыла Мазырскі дзяржаўны медыцынскі каледж.

Наперадзе ў новых медработнікаў-нялёгкі і адказны працоўны шлях. Жадаем паспяховага старту і лёгкага ўваходжання ў калектыў. Няхай праца ў сценах нашай бальніцы прыносіць вам радасць і пачуццё глыбокага задавальнення!

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о