З мэтай папярэджання трагічных выпадкаў на вадзе на Петрыкаўшчыне працягваюцца рэды супрацоўнікаў РАНС і ТВвод. Да прафілактычнага мерапрыемства далучылася карэспандэнт «ПН».

Мэтай выезду стала прафілактычная і тлумачальная работа па папярэджанні гібелі людзей на водах.

Супрацоўнікі РАНС і ТВвод актыўна ўзаемадзейнічалі з мясцовымі жыхарамі, адпачывальнікамі на вадаёмах. Падчас гутарак выратавальнікі нагадалі аб ключавых правілах бяспекі на вадзе.

— Вада, нягледзячы на сваю прывабнасць, можа быць крыніцай сур’ёзнай небяспекі, — падкрэсліў начальнік выратавальнай станцыі Алег Паўлючок.

— Асноўнай прычынай гібелі на вадзе з’яўляецца парушэнне правілаў паводзін. Знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення, плаванне ў забароненых месцах, няўменне плаваць, а таксама недастатковы нагляд дарослых за дзецьмі – гэта тыя фактары, якія, на жаль, прыводзяць да трагічных наступстваў, – пракаментаваў Сяргей Шамра, інспектар прапаганды Петрыкаўскага РАНС.

Бяспека на вадзе — у нашых руках!

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о