“Кліч Палесся” і на гэты раз  сустрэне сваіх наведвальнікаў цікава і арыгінальна. Паглядзець і пакарміць жывёл, паўдзельнічаць у сапраўдных беларускіх хрэсьбінах, наведаць дзіцячыя пляцоўкі – усе гэта вы зможаце на фестывалі.

 Фестываль будзе здзіўляць

Надзея Слабадзянюк, дырэктар ДУА “Петрыкаўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”:

– Да фестывалю мы рыхтуемся ўжо даўно. Дзяцей і дарослых будуць чакаць гульнявыя пляцоўкі. Петрыкаўскі раён разам з калегамі з суседніх раёнаў прапануе наведвальнікам вясёлыя гульнявыя праграмы, каб яны з карысцю і цікава змаглі правесці час.

 Фестываль будзе здзіўляць

Сваю працу мы пачынаем у 10 гадзін. Увогуле, наведвальнікаў будуць сустракаць 3 лакацыі. Першую лакацыю рыхтуе наш цэнтр творчасці, другую – калегі з Лельчыцкага раёна, трэцюю – калегі з Акцябрскага раёна.

Наш раён прапануе гульні сучаснага характару з новымі атрыбутамі, якія закупілі для надыходзячага мерапрыемства. Афармленне кожнай лакацыі будзе на належным узроўні: кветкі, стужкі, шарыкі будуць здалёк прывабліваць дзяцей і дарослых. Наша лакацыя мае і сваю прыгожую назву – “Палеская вясёлка”, яна будзе такой жа стракатай, як сапраўдная вясёлка. За перамогу ў конкурсах дзяцей чакаюць салодкія прызы.

 Фестываль будзе здзіўляць

Наведаць наша мерапрыемства змогуць дзеці і з блізляжачых раёнаў, бо арганізаваны падвоз.

Наведвальнікам фесты-валю жадаю атрымаць ад надыходзячага свята максі-мальнае задавальненне і правесці час не толькі весела, але і карысна!

Яна Мамрова, загадчык сектара культуры Петрыкаўскага райвыканкама:

– Падрыхтоўка да фестывалю ідзе вельмі актыўна. На галоўнай сцэне будзе задзейнічана каля 100 чалавек з Петрыкаўскага раёна. Кожны раз мы загадзя плануем, чым будзем здзіўляць прысутных. У гэтым годзе мы крыху змянілі план работы нашага этназаафэсту. Калі на мінулае свята мы дзялілі тэрыторыю на сектары, то ў гэтым годзе вырашылі зрабіць вялікі падворак, дзе ў кожным загоне наведвальнікі змогуць убачыць і нават пакарміць розных жывёл і птушак: авечак, курапатак, дэкаратыўных пеўняў і многіх іншых. Вялікую дапамогу ў арганізацыі этназаафэсту аказалі лясгас і камунгас, за што мы ім вельмі ўдзячны, так як арганізаваць мерапрыемства даволі складана. Узнікалі цяжкасці асабліва ў арганізацыі падворка, таго месца, дзе будуць знаходзіцца нашыя жывёлы і птушкі.

 Фестываль будзе здзіўляць

Калектыў раённага Дома культуры будзе працаваць на галоўным падворку “Хрэсьбіны”.  Чаму менавіта гэта абрад? Адказ просты: на жаль, далёка не ўсе сучасныя людзі ведаюць, як праходзяць сапраўдныя беларускія хрэсьбіны, а гэта вельмі цікава. Мэта мерапрыемства: перадаць маладому пакаленню традыцыі і звычаі, каб яны не забывалі тое, чым жылі нашы продкі.

Наведвальнікам фестывалю жадаю цудоўна і з карысцю правесці час і абавязкова наведаць наш этназаафэст!

Майстры народных мастацкіх промыслаў раённага Дома рамёстваў Ганна Туравец і Валянціна Фалеева:

– Падрыхтоўка падворку, што будзе расказваць наведвальнікам пра хрэсьбіны, пачалася яшчэ з мая і працавалі над ім чатыры майстры. Па-першае, нам патрэбна было стварыць атмасферу вясковай сядзібы. Для гэтай мэты мы, апрача іншага, зрабілі з травы “хатнюю гаспадарку”: жывёлы будуць месціцца поруч з асноўнай кампазіцыяй, дапаўняючы яе. Канешне, імправізаваную вясковую хату аблюбуюць і шмат буслоў.

 Фестываль будзе здзіўляць

Асаблівую ўвагу мы надавалі нашым спрадвечным сімвалам. Хацелася яскрава паказаць наш адмысловы арнамент, што раней спецыяльна ткаўся на ручніках да хрэсьбін дзіцяці. Мы пажадалі ўвасобіць яго ў буйным памеры, але адначасова не рабіць узор грувасткім, пакінуць пачуццё паветра і прасторы. Вырашылі стварыць сетку з ляскі і ўплесці ў яе стужкі традыцыйных беларускіх колераў.

 Фестываль будзе здзіўляць

Вядома, усе дэталі апісаць у рамках невялікай прэзентацыі будзе складана, таму запрашаем усіх наведаць нашую сядзібу і больш даведацца пра цудоўную беларускую абраднасць хрэсьбін. Мы падрыхтавалі для землякоў і гасцей Петрыкаўшчыны шмат сувеніраў, якія можна будзе набыць на памяць пра цудоўны фестываль з палескім каларытам.

Анастасія ФЕЛЬКІНА, Арцём ГУСЕЎ. Фота Арцёма ГУСЕВА і Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о