Адзін з жыхароў нашага горада працяглы час адчуваў сябе утаймавальнікам агню. Першапачаткова “падпаліў” шэраг гаражоў і пустуючы будынак гаспадарчага значэння. За ўчыненыя злачынствы быў затрыманы, кляўся, што спатыкнуўся і прасіў даць шанц скончыць каледж і выправіцца. З улікам узросту падазраванага, яго характарыстыкі да апошняга абрана мера стрымання не звязаная з узяццем пад варту. Аднак першая чарка – і наш “Факір” здзяйсняе шэраг падпалаў падвальных памяшканняў у жылых дамах. Пры затрыманні растлумачыць свае злачынныя ўчынкі не змог.

На працягу бліжэйшых некалькіх гадоў за сваё свавольства па рашэнні суда ён будзе адбываць пакаранне ў папраўчай установе.

Георгій ВЕРАШЧАКОЎ,
 начальнік раённага аддзела Следчага камітэта.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о