У першую нядзелю студзеня ў Беларусі адзначаецца прафесійнае свята людзей, для якіх словы: фінансы, баланс, бюджэт, грашовыя патокі, не проста словы, а сфера дзейнасці – Дзень банкаўскіх і фінансавых работнікаў.

У фінансавы аддзел Петрыкаўскага райвыканкама мы завіталі да Святланы Маліноўскай. Жанчына са шляхецкім прозвішчам і імем па бацьку з’яўляецца намеснікам начальніка фінансавага аддзела.
Святлана Казіміраўна атрымала адукацыю ў Гомельскім тэхнічным універсітэце па спецыяльнасці “Фінансавы мэнэджмент”.
Уся працоўная дзейнасць жанчыны звязана з фінансамі: спачатку яна была галоўным бухгалтарам Лучыцкага сельскага Савета, затым спецыялістам Беларгапрамбанка, дзе за дзесяць гадоў прайшла шлях ад простага спецыяліста да галоўнага.
Апошнія пяць гадоў Святлана Казіміраўна працуе ў фінансавым аддзеле, і ўжо год у якасці намесніка.
Насуперак агульнаму меркаванню, жанчына, як фінансіст, на працягу ўсёй сваёй працоўнай дзейнасці ніколі не працавала з рэальнай наяўнасцю.
– Я так прывыкла працаваць з віртуальнымі грашыма, што нават у паўсядзённым жыцці не карыстаюся наяўнасцю. Я не люблю набываць тавары ў крамах, для мяне больш камфорна заказаць нешта ў маркетплейсах, – расказвае гераіня.
Як адзначае сама Святлана: “лічбы не церпяць мітусні”, а яшчэ яны зачароўваюць. Калі пачынаеш працаваць з імі, то ўсё, што знаходзіцца вакол цябе “знікае”, ты нават не чуеш калег, якія побач нешта абмяркоўваюць.
Жанчына ўпэўнена, што для чалавека, які працуе з фінансамі, неабходна сіла волі, таму што з грашыма, нават віртуальнымі, вельмі цяжка працаваць. Фінансісту патрэбны ўважлівасць і скрупулёзнасць, так як “грошы лік любяць” – калі не далічыўся хаця б адной капейкі, то лічбы не сыдуцца.
Фінансавая дзейнасць – гэта калектыўная праца, дзе ад кожнага супрацоўніка залежыць агульны вынік.
Калі адзін не пралічыў, не праалізаваў, то праца стапарыцца ці супыняецца.
Святлана Казіміраўна з цяплынёю гаворыць пра сваіх калег. Яна адзначае, што ў фінансавым аддзеле Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта склаўся добры адказны калектыў, дзе пакласціся можна на кожнага супрацоўніка без выключэння і ў гэтым значная заслуга кіраўніка аддзела, Валянціны Валерьеўны Вашкевіч.
– Калектыўная праца, парадак, падлік і ўважлівасць да дэталяў – вось складаючая поспеху не толькі нашага фінансавага аддзела, а ўсіх, хто працуе ў банкаўскай і фінансавай сферы! – лічыць Святлана Маліноўская.

Надзея Сігай,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о