Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на гэтым тыдні азнаёміўся з ходам рэканструкцыі аднаго з сімвалаў нашай краіны – мемарыяльнага  комплексу “Курган Славы”. Візіт на гістарычны аб’ект не быў выпадковым: гэтымі днямі па ўсёй краіне праходзяць маштабныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 80-годдзя вызвалення Беларусі і 80-годдзя аперацыі “Баграціён”. Наведваючы мемарыяльны комплекс, Аляксандр Лукашэнка ўсклаў кветкі да падножжа Кургана Славы.

Філасофія Кургана Славы прыцягвае сюды людзей

Рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу ідзе другі год і за гэты час зроблена не мала. Так, на Кургане Славы аднавілі цэнтральную лесвіцу, месца ўскладання кветак, інжынерныя сеткі, паркоўкі і тэрыторыю, папоўнена экспазіцыя ваеннай тэхнікі, усталяваны мультымедыйныя экраны.

Як пазначыў Кіраўнік дзяржавы, на сёння ключавое пытанне – устаноўка парэнчаў уздоўж лесвіцы, якая вядзе да вяршыні кургана. Гэта важна з пункту гледжання бяспекі. Але пры гэтым, звярнуў увагу Прэзідэнт, важна, каб новы элемент не сапсаваў знешні выгляд Кургана. Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын падкрэсліў, што гэта пытанне будзе дэталёва адпрацоўвацца, паколькі задача складаная, а пытанне важнае.

Філасофія Кургана Славы прыцягвае сюды людзей

“Справа нават не ў грошах. Трэба не сапсаваць першапачатковы выгляд, – заўважыў Аляксандр Лукашэнка. – Лішняга тут дакладна не патрэбна”.

Кіраўнік Мінскай вобласці запэўніў, што гістарычны выгляд Кургана Славы застанецца такім, якім быў створаны 55 гадоў таму. Галоўная мэта цяперашняй рэканструкцыі – зрабіць комплекс больш зручным і яшчэ больш цікавым для наведвальнікаў.

Аляксандр Турчын адзначыў, што з кожным годам людзей у мемарыяльным комплексе збіраецца ўсё больш і больш. За 2023 год Мемарыяльны комплекс “Курган Славы” наведалі 104 тысячы чалавек, за першае паўгоддзе 2024 – 27 тысяч чалавек. Але наведвальнасць мае сезонны характар – больш за ўсё людзей прыязджае ў цёплую пару года. Таму сёння стаіць задача зрабіць так, каб народная сцежка сюды не зарастала круглы год. Адна з прапаноў – стварыць на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу Музей гісторыі Узброеных сіл Беларусі. Падобная экспазіцыя размяшчаецца ў сталічным Доме афіцэраў, але там ёй ужо мала месца.

Філасофія Кургана Славы прыцягвае сюды людзей

“Трэба падумаць. Музеяў у нас хапае, дай бог, каб людзі хадзілі. Трэба падумаць”, – заўважыў на гэта кіраўнік дзяржавы. Таксама плануецца зрабіць комплекс больш “зялёным” і высадзіць на тэрыторыі больш дрэў. Прэзідэнт гэтую ідэю падтрымаў і прапанаваў узяць саджанцы з розных запаведнікаў краіны і зрабіць своеасаблівую алею беларускіх насаджэнняў.

Галіны КАЗАК. Фота БелТА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о