Сёння ў раённым Доме рамёстваў трэці дзень майстар-класа па выцінанцы. Мы наведалі цудоўную падзею, як раз у той момант, калі прыяднацца да народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці завіталі ва ўстанову культуры ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці філіала “Галубіцкі СДК”. Эстэтычнае выхаванне поруч з народнай творчасцю

Майстар выцінанкі Ганна Туравец расказала дзяўчынкам пра гісторыю традыцыйнага мастацкага занятку, яго ролю і месца ў побыце беларусаў, пасля чаго ўдзельнікі мерапрыемства прынялі паспрабаваць сябе ў гэтай карпатлівай, але такой прыгожай працы.

Эстэтычнае выхаванне поруч з народнай творчасцюЭстэтычнае выхаванне поруч з народнай творчасцю

Дзяўчынкі задуменна прыдумвалі ўзоры для сваіх папяровых вырабаў, нешта з цікавасцю абмяркоўвалі, а потым старанна працавалі нажніцамі. Часам было чуваць, як нехта ўздыхае — мабыць, не ўсё атрымлівалася з першага разу ў дзетак, але ж як хацелася кожнай удзельніцы майтар-класа, каб яе анёл быў прыгожым. Стварэнне карункаў з паперы патрабуе не толькі ўседлівасці і цярпення, але і значнага вопыту.

Эстэтычнае выхаванне поруч з народнай творчасцю

Эстэтычнае выхаванне поруч з народнай творчасцю

Трэба заўважыць, што народны дызайн не страчвае сваёй актуальнасці ў сучасным свеце. Так, масавая мода на выцінанку прайшла, але не цяжка заўважыць, што яе элементы мастакі шырока выкарыстоўваюць у аздабленні кніг, інтэр’ераў і нават рэкламнай прадукцыі. Трэба заўважыць, што падобныя вырабы з паперы з’яўляюцца жаданым падарункам, які, апрача прыгажосці, вяртае нас да каранёў самабытнай беларускай культуры.

 

Эстэтычнае выхаванне поруч з народнай творчасцю

Мерапрыемства працягнулася прэзентацыяй работ, выкананых у непаўторнай аўтарскай тэхніцы 3D аплікацыі майстра народных мастацкіх промыслаў па саломапляценню і аплікацыі саломкай Валянціны Фалеевай, якая запрасіла гасцей на свой будучы майстар-клас. Прапановы, вядома, прыйшлася галубіцкім артыстам даспадобы. Завяршылася сустрэча экскурсіяй, пасля чаго майстры падарылі дэлегацыі на памяць пра майстар-клас ляльку-абярэг аўтарскага выканання.

Эстэтычнае выхаванне поруч з народнай творчасцю

Як адзначыў дырэктар Петрыкаўскага раённага Дома рамёстваў Дзмітрый Струк, за папярэднія дні майстар-клас наведвалі не толькі дзеці — цікавасць за выцінанкі заўважаецца і сярод дарослых.

Эстэтычнае выхаванне поруч з народнай творчасцю

Эстэтычнае выхаванне поруч з народнай творчасцю

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о