Эмансіпацыя: адкрыйце дзверы ў дарослае жыццё раней!

0
344

Служба “адно акно” паведамляе, што падлетак у Рэспубліцы Беларусь можа быць прызнаны цалкам дзеяздольным да дасягнення ўзросту паўналецця, скарыстаўшыся паслугай “эмансіпацыя”.

Што ж такое эмансіпацыя? У адпаведнасці з артыкулам 16 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, непаўналетні, які дасягнуў шаснаццаці гадоў, можа быць абвешчаны цалкам дзеяздольным, калі ён працуе па працоўным дагаворы або са згоды аднаго са сваіх законных прадстаўнікоў займаецца прадпрымальніцкай дзейнасцю без утварэння юрыдычнай асобы.
Такім чынам, эмансіпацыя – гэта аб’ява непаўналетняга, які дасягнуў ўзросту 16 гадоў, цалкам дзеяздольным.
Аб’ява непаўналетняга дзеяздольным здзяйсняецца па рашэнні органаў апекі і папячыцельства са згоды абодвух яго законных прадстаўнікоў, а пры адсутнасці такой згоды – па рашэнні суда.
Законныя прадстаўнікі не нясуць адказнасці па абавязацельствах эмансіпаванага непаўналетняга, у тым ліку па абавязацельствах, якія ўзніклі з прычыны прычынення ім шкоды.
Эмансіпаваны падлетак атрымлівае права самастойна здзяйсняць здзелкі, распараджацца сваім заробкам, стыпендыяй і іншымі даходамі, адказваць па сваіх абавязацельствах, а таксама ажыццяўляць іншыя правы і абавязкі паўналетніх грамадзян.
Эмансіпацыя дазваляе падлеткам самастойна заключаць дагаворы, атрымліваць крэдыты, прадстаўляць свае інтарэсы ў судзе і здзяйсняць іншыя дзеянні, неабходныя для паўнавартаснай працоўнай і прадпрымальніцкай дзейнасці.
У выпадку ўступлення ў шлюб да дасягнення паўналецця, грамадзянін таксама набывае дзеяздольнасць у поўным аб’ёме.
Рашэнне аб эмансіпацыі прымаецца органамі апекі і папячыцельства па месцы жыхарства непаўналетняга. Звяртацца варта ў службу райвыканкама “адно акно” выканаўчага камітэта або мясцовай адміністрацыі.
Для падачы заявы аб эмансіпацыі неабходна прадаставіць наступныя дакументы:
– заява непаўналетняга;
– пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга;
– пісьмовая згода бацькоў (іншых законных прадстаўнікоў);
– працоўны дагавор з непаўналетнім альбо іншае пацверджанне яго працоўнай або прадпрымальніцкай дзейнасці.
Рашэнне аб эмансіпацыі прымаецца на працягу 15 дзён з дня падачы заявы, а ў выпадку выпатрабавання меркавання аднаго з бацькоў дзіцяці або запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый – 1 месяца. Працэдура ажыццяўляецца бясплатна.
Эмансіпацыя – гэта крок да самастойнасці, зрабіце яго ўпэўнена пры падтрымцы службы “адно акно”.

Па інфармацыі службы “адно акно”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о