24 студзеня з 10 да 12 гадзін упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Петрыкаўскага райвыканкама праводзіць электронны кірмаш вакансій, у тым ліку для грама-дзян, не занятых у эканоміцы.
Электронны кірмаш вакансій даступны на сайце http://e-vacancy.by. Гэта электронная паслуга акажа садзейнічанне грамадзянам у пошуку працы, наймальнікам – у пошуку неабходных работнікаў.
Кансультацыю па пытаннях занятасці можна атрымаць па нумарах тэлефонаў 5-37-15, 5-57-72.
Ганна КАРОЛЬ,
намеснік начальніка ўпраўлення.
Оставить комментарий