У рамках плана мерапры-емстваў па прафарыентацыйнай рабоце і з мэтай ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі навучэнцы 9-11 класаў Капаткевіцкай школы наведалі Мазырскі пагранічны атрад.

Экскурсія ў Мазырскі пагранічны атрадПадчас экскурсіі юнакі і дзяўчаты даведаліся, што ўяўляе сабой кантрольна-следавая паласа, як праводзіцца ахова дзяржаўнай мяжы і затрыманне парушальнікаў. Вучні таксама маглі паглядзець, як арганізаваны побыт ваеннаслужачых тэрміновай службы. У час наведвання ўпраўлення воінскай часці ўсім жадаючым была да-дзена магчымасць патрымаць у руках зброю, з якой пагранічнікі нясуць паўсядзённую службу. Падлеткі з цікавасцю назіралі за навыкамі службовага сабакі, які з лёгкасцю выконваў усе каманды кінолага. Таксама ў актавай зале воінскай часці вучням быў прадэманстраваны прафарыентацыйны відэаролік пра Інстытут пагранічнай службы, дзе рыхтуюць афіцэраў.

Экскурсія стала сапраўдным урокам грамадзянскасці і патрыятызму. Быць пагранічнікам – прэстыжна! Яны ў любое надвор’е і пару года пільна нясуць сваю цяжкую і адказную, але вельмі ганаровую і важную службу. І не кожнаму грамадзяніну краіны дадзена такое выключнае права – хадзіць па апошніх метрах роднай зямлі.

Дзмітрый ШЭМЕТ,
кіраўнік па ваенна-
патрыятычным выхаванні
ДУА “Капаткевіцкая
сярэдняя школа”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о