Эколагі і актывісты заклікаюць правесці дзень без аўто

0
224

Эколагі і актывісты  заклікаюць правесці дзень без аўто

Штогод 22 верасня ў многіх краінах свету грамадскасць адзначае Сусветны дзень без аўтамабіля. У гэтым годзе ён пройдзе ў нашай краіне пад дэвізам “Беларусь за чыстае паветра”.

Мерапрыемства заклікае звярнуць увагу грамадзян на экалагічныя праблемы гарадоў, у тым ліку на якасць атмасфернага паветра. У гэты дзень запланаваны розныя мерапрыемствы, мэта якіх – прапаганда пешага і веласіпеднага перамяшчэння, выкарыстанне экалагічна чыстага і грамадскага транспарту.
Лепшы спосаб адзначыць Сусветны дзень без аўтамабіля – проста не карыстацца сваім аўтатранспартам. Калі вам трэба кудысьці трапіць, прагуляйцеся пешшу ці пракаціцеся на веласіпедзе. Калі ў вас ёсць электрасамакат, выкарыстоўвайце яго ці дабярыцеся да пункта прызначэння грамадскім транспартам.
Петрыкаўская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае ўсіх жыхароў раёна па меры магчымасці адмовіцца ад выкарыстання асабістага аўтатранспарту і тым самым унесці свой пасільны ўклад у памяншэнне забруджвання атмасфернага паветра раёна! Гэта будзе ваш асабісты ўнёсак у захаванне спрыяльнага навакольнага асяроддзя. Акрамя гэтага ў любы дзень пры спрыяльным надвор’і вы можаце адправіцца на працу на веласіпедзе, не карыстаючыся сваім аўто і аддаючы перавагу экалагічна чыстаму транспарту.

Ігар ЗЯНКЕВІЧ,
начальнік райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о