Дзякуючы ім і далей будзе багатым і шчодрым наш стол

0
948

Карэспандэнты “Петрыкаўскіх навін“ наведалі палеткі бліз вёскі Зублішча Колкаўскага сельскага Савета, дзе ў чарговы раз віншавалі аграрыяў ААТ «Чалюшчавічы» за выніковую працу.
Час, калі спелы колас напаўняе залатым збожжам бункеры камбайнаў і кузавы шматтонных машын, лічыцца галоўным у працоўным календары хлебаробаў. Здавалася, зусім нядаўна палі яшчэ зелянелі – а вось ужо і прыспеў час збіраць новы ўраджай 2024 года! Раённы каравай фарміруюць задзейнічаныя на жніве камбайнеры, вадзіцелі, механізатары. А самы важкі ўклад робяць тыя, хто першым намалаціў альбо перавёз тысячу тон самага каштоўнага грузу. Вось імёны герояў сённяшняга свята: Мікалай Марціновіч, Уладзімір Акульчык, Аляксей Манееў, Анатоль Сярапін, Сяргей Саўчанка, Андрэй Несцярчук, Аляксандр Яцук.
Павіншаваць перадавікоў прыбылі старшыня раённага выканаўчага камітэту, дырэктар сельгаспрадпрыемства, прадстаўнікі прафсаюзаў.
Як адзначыў у сваім прывітальным слове кіраўнік раёна: дзякуючы такім працавітым людзям і далей будзе багатым і шчодрым наш з вамі стол.

 

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о