Дзесяць гадоў Крымскай вясне

0
298

18 сакавіка споўнілася 10 гадоў з моманту ўз’яднання Крымскага паўвострава з Расіяй.

У гэты дзень у 2014 годзе Прэзідэнт Уладзімір Пуцін падпісаў дамову паміж Расіяй і Рэспублікай Крым аб уваходжанні паўвострава ў статусе раўнапраўнага суб’екта ў склад Расійскай Федэрацыі. Гэтаму папярэднічала абвастрэнне канфлікту паміж насельніцтвам Крыма і дзейнай тады ўкраінскай уладай, якое стала асабліва адчувальным у лютым 2014 года пасля дзяржаўнага перавароту ў Кіеве. Большасць крымчан на працягу доўгага часу выказвалі жаданне вярнуцца ў склад Расіі, а крызіс украінскай улады прывёў да шматлікіх мітынгаў на паўвостраве. У выніку лёс Крыма было вырашана вызначыць на рэферэндуме. Воля жыхароў паўвострава была амаль адназначнай: “за” – выказаліся амаль 97 працэнтаў прагаласаваўшых. У народзе гэтую доўгачаканую для многіх падзею празвалі Крымскай вясной.

Усе гэтыя гады паўвостраў развіваецца хуткімі тэмпамі ў многіх сферах. У рэгіён актыўна прыцягнуты інвестыцыі, будуюцца новыя аб’екты інфраструктуры. Што толькі значаць Крымскі мост, траса “Таўрыда”, абноўленая сістэма водазабеспячэння і новыя электрастанцыі. Пабудавана шмат новых аб’ектаў, палепшылася сацыяльная падтрымка людзей. Самі крымчанне не хаваюць: у складзе Расіі іх шлях накіраваны да стабільнасці і росквіту.

Сімвалічна, што, 18 сакавіка бягучага года, дзеючы кіраўнік дзяржавы Уладзімір Пуцін, які ўпэўнена перамог на выбарах, прыехаў на Красную плошчу з якой роўна дзесяць гадоў таму канстатаваў: Крым вярнуўся ў родную гавань. І на гэты раз Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі з вялікай трыбуны сказаў важныя словы: Крым – гэта першым чынам людзі, севастопальцы, крымчане. Яны – наш гонар, яны праз дзесяцігоддзі пранеслі веру ў Айчыну.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о