Святочная раніца на Петрыкаўшчыне, з нагоды Дня Незалежнасці, пачалася традыцыйна: кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх арганізацый, члены працоўных калектываў наведалі сакральныя для кожнага беларуса месцы, якія захоўваць памяць пра герояў і ахвяр вайны.
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Верамееў наведаў на грамадскія могілы
брацкую магілу воінаў-вызваліцеляў Петрыкаўшчыны і ахвяр генацыду.
Кветкі да месцаў пахавання, схільныя ў жалобе галовы ўдзячных за мірнае сёння нашчадкаў — адзнака святочнага дня.
— Дзень Незалежнасці — свята памяці пра мінулае і гонару за дзень сённяшні, — адзначыў кіраўнік раёна Аляксандр Верамееў.
Оставить комментарий