Паслуга «Сацыяльны патранат», што гэта і навошта яна патрэбна?
Адказвае псіхолаг Петрыкаўскага ТЦСАН Кацярына Мікалаеўна МАРЦЫНКЕВІЧ:
– У гарманічнай сям’і яе члены не баяцца звяртацца за дапамогай і падтрымкай адзін да аднаго ў любой няпростай сітуацыі. Але далёка не кожная праблема з лёгкасцю паддаецца рашэнню ўнутры сем’яў. Нярэдка сустракаюцца сітуацыі, калі неабходна дапамога іншых. Пры наступленні цяжкіх жыццёвых сітуацый – абставінаў (сукупнасць абставінаў), якія аб’ектыўна пагаршаюць умовы жыццядзейнасці або ўяўляюць небяспеку для жыцця або здароўя грамадзяніна, наступствы якога ён не ў стане пераадолець самастойна. ДУ «Петрыкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» прадастаўляе паслугу «Сацыяльны патранат». Паслуга «сацыяльны патранат» аказваецца сем’ям, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, накіравана на яе пераадоленне, аднаўленне нармальнай жыццядзейнасці, мабілізацыю і рэалізацыю ўласнага патэнцыялу грамадзян (сямей) для асабістага і сацыяльнага росту.
Паслуга «сацыяльны патранат» прадастаўляецца па запыце сем’ям, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Яна аказваецца з мінімальным умяшаннем у жыццёвую прастору атрымальніка паслугі і пры яго актыўным удзеле ў вырашэнні ўласных праблем.
Падставай для аказання паслугі з’яўляецца пісьмовая заява паўналетняга члена сям’і, заключэнне дагавора на аказанне сацыяльнай паслугі. Калі вам неабходна дапамога па выхадзе з цяжкай жыццёвай сітуацыі, вы заўсёды можаце звярнуцца да спецыялістаў Петрыкаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Гогаля, дом 1, вуліца Першамайская, 118а. Або па тэлефонах: (8-02350) 5-50-10 «гарачая» лінія; (8-02350) 2-05-51 аддзяленне комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі і дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту; (8-02350) 2-05-54 псіхолаг; 80232359191 – тэлефон даверу, кругласутачная псіхалагічная дапамога г. Гомель; 8 029 6448183 – тэлефон кругласутачнай тэлефоннай лініі.
Оставить комментарий