Суботні надвячорак быў для землякоў насычаным. Спачатку гаспадароў віншавалі з найлепшымі пажаданнямі маленькія і юныя калядоўшчыкі, а адзначыць надыход Старога Новага года можна было на гарадской плошчы.
аспачалася імпрэза з выхаду гаспадароў на сцэну. Не прымусілі сябе доўга чакаць і госці, што прыйшлі шчадраваць. Былі тут і народныя калядныя песні, і варажба кожнаму жадаючаму, і, вядома, прыпеўкі. Каб гледачы доўга не стаялі марозным вечарам, артысты раённага Дома культуры прапанавалі прысутным мноства разнастайных танцаў. Трэба заўважыць, што ў скокі кідаліся ўсе: і бацькі з малымі дзецьмі, і людзі сталага ўзросту.
Калі публіка разагрэлася, пачаліся конкурсы і віктарыны, а да казы і іншых персанажаў далучыўся мядзведзь, які шчыра пазабавіў усіх сваім прадстаўленнем. Ну і, вядома, задаволенымі засталіся гледачы, што яшчэ доўга заставаліся на плошчы працягам танцавальнай праграмы.
Оставить комментарий