Дзіцячая пляцоўка чакае добраўпарадкавання

0
134

Вяртаючыся з гарадскога рынку праз двары шматпавярховак па вуліцы Вароўскага, звярнула ўвагу на аварыйны
стан агароджы на дзіцячай пляцоўцы. Прычым яшчэ большы жах выклікаў той факт, што адарваны штыкетнік, з якога
тырчаць цвікі, валяецца тут жа. А побач гуляюць дзеці. Адны, магчыма, абыдуць бокам небяспечны аб’ект і рэчы, у
другіх жа яны могуць выклікаць цікавасць і жаданне “пазмагацца” як рыцары на шпагах. Не будзем у сваім уяўленні
ствараць карціны накшталт фільмаў жаху, чарговы раз пагаворым пра бяспеку нашых дзяцей.
Спартыўныя і гульнявыя пляцоўкі для дзяцей любога ўзросту – зона павышанай цікавасці. Меншых вабяць горкі і
пясочніцы, старэйшых – лавачкі і альтанкі, менавіта там яны гуртам у вясёлых зносінах праводзяць летнія дні і вечары
– самы доўгачаканы і бесклапотны час для дзяцей. Яно і зразумела: вольныя ад заняткаў у школе і кантролю з боку
бацькоў дзеці і падлеткі бавяць час па ўласным жаданні.
Нам жа, дарослым, у гэты перыяд варта быць максімальна ўважлівымі ў дачыненні да таго як, дзе і з кім
знаходзяцца нашыя дзеці і ўнукі, суседзі і пляменнікі, вучні і выхаванцы. Пры гэтым рабіць усё, што ад нас залежыць,
каб забяспечыць іх бяспеку, актыўны і карысны адпачынак, каб, адным словам, час канікул падараваў нам усім толькі
прыемныя ўспаміны і радасныя падзеі.
Аднак, на жаль, “дваровыя рэаліі” пакуль выклікаюць занепакоенасць і хваляванне. Спадзяемся, адказныя службы
адрэагуюць адрэагуюць на выяўленыя недахопы ў бліжэйшы час.

В.МІКАЛАЕВА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о