З 18 па 28 снежня па ўсёй краіне праводзіцца прафілактычнае мерапрыемства “Дзіця – галоўны пасажыр!”.

Дзіця –  галоўны пасажыр

Па выніках за студзень-лістапад бягучага года на тэрыторыі вобласці з удзелам дзяцей-пасажыраў адбылося 23 ДТЗ, што на 8 выпадкаў больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. Атрымалі траўмы 27 непаўналетніх, у той час як летась іх было 19, адзін падлетак загінуў – аналагічны перыяд 2023 года прайшоў без смяротных ахвяр.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што згодна пунктам 178 Правілаў дарожнага руху, перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамнямі бяспекі, ажыццяўляецца з выкарыстаннем:

– дзіцячых утрымліваючых прылад, што адпавядаюць вазе і росту дзіцяці – ва ўзросце да 5-ці гадоў;

– дзіцячых утрымліваючых прылад, што адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, іншых сродкаў (бустараў, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых сядзенняў), што дазваляюць прышпіліць дзіця рамнём бяспекі, прадугледжаным канструкцыяй транспартнага сродку – ва ўзросце да 12-ці гадоў.

Дазваляецца перавозіць дзяцей ва ўзросце да 12-ці гадоў без выкарыстання дзіцячых утрымліваючых прылад, калі рост дзіця большы за 150 сантыметраў, а таксама ў аўтамабілі-таксі. Але у кожным выпадку дзіця павінна быць прышпілена рамнём бяспекі!

Таксама забараняецца перавозка дзяцей да 12-ці гадоў на заднім сядзенні матацыкла і мапеда.

Акрамя гэтага, інспектары ДАІ настойліва раяць усім вадзіцелям блакіраваць дзверы і шкло транспартнага сродку, каб у дзіцяці не было магчымасці іх адчыніць ці апусціць.

Сяргей МІЦУРА, начальнік АДАІ РАУС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о