Сёння на базе цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшла дыялогавая пляцоўка з прадстаўнікамі міжведамасных структур па тэме: «Актуальныя пытанні арганізацыі карыснай занятасці непаўналетніх у перыяд летніх канікулаў»
На парадку дня пытанне арганізацыі карыснай занятасці непаўналетніх у летні перыяд 2025 года на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна.
Летнія канікулы — гэта важны перыяд жыцця школьнікаў, які павінен быць не толькі часам адпачынку, але і магчымасцю для развіцця, аздараўлення і карыснага вольнага часу.
Арганізацыя летняй занятасці непаўналетніх накіравана на стварэнне ўмоў для іх усебаковага развіцця, умацавання здароўя, прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў, а таксама на дапамогу бацькам у занятасці дзяцей.
Больш падрабязную інфармацыю адсочвайце на старонках газеты, сацыяльных сетках выдання.
Оставить комментарий