Дыялог з выбаршчыкамі

0
47

Дыялог з выбаршчыкаміДэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько ў час візіту на Петрыкаўшчыну сустрэлася з працоўнымі калектывамі і насельніцтвам раёна.

Парламентарый наведала працоўны калектыў Петрыкаўскага рудаўпраўлення ААТ “Беларуськалій”. У сваім выступленні Святлана Уладзіміраўна акцэнтавала ўвагу на вынік сацыяльна- эканамічнага развіцця краіны за гады суверэнітэту.
Ішла гаворка ў час сустрэчы і пра галоўную палітычную падзею пяцігоддзя – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
“Тое, што мы сёння жывем у мірнай краіне, – гэта перш за ўсё заслуга нашага Прэзідэнта. Мы ведаем, якая гэта цяжкая праца – захаваць мір і спакой. За 30 гадоў мы стварылі такую краіну, якой можна ганарыцца.
Сёння задача кожнага з нас – зрабіць так, каб захаваць мір і спакой у краіне. Мы – міралюбівая краіна. Мы за мір і вырашэнне ўсіх канфліктаў мірным шляхам. Нам трэба ўсюды гаварыць пра тое, якая наша краіна. Таму што сёння фейкі і хлусня апанавалі інфармацыйную прастору
Наша агульная задача – працаваць, забяспечваць эканамічнае развіццё краіны, і тады ніякія сцэнарыі каляровых рэвалюцый у Беларусі не спрацуюць.
У дыялогу прынялі ўдзел начальнік РАУС Петрыкаўскага раёна Віталь Маркевіч і оперупаўнаважаны аддзела крымінальнага вышуку Кірыл Козел. Гаворка ішла аб кіберзлачынствах.
Прысутнымі былі ўзняты пытанні развіцця рэгіёну і горада, дзейнасці ЖКГ.
Сустрэча з вяскоўцамі – абавязковы пункт у рабочым плане парламентарыя. У час апошняга візіту імі сталі жыхары Капцэвічаў. На базе сельскага Савета дэпутат правяла прыём грамадзян. Да прадстаўніка ўлады звярнуліся мясцовыя жыхары па пытаннях куплі дома за кошт сямейнага капіталу, добраўпарадкавання аднаго з участкаў дарогі, работы мясцовага аддзялення Беларусбанка.
На базе сельскага Дома культуры адбылася сустрэча з насельніцтвам. Асноўны лейтматыў размовы – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Як адзначыла Святлана Уладзіміраўна, дадзеная электаральная кампанія завершыць цыкл палітычнай мадэрнізацыі, распачаты рэферэндумам 27 лютага 2022 года. Сістэма інстытутаў улады прыме канчатковую форму, прапісаную ў новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Аратар спынілася на інстытуце прэзідэнцтва ў нашай краіне. Было адзначана: усе дасягненні суверэннай Рэспублікі Беларусь за апошнія дзесяцігоддзі непарыўна звязаны з імем нацыянальнага лідара – Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Было адзначана, што беларусам і надалей неабходна працягваць выбраны шлях сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі. Таму так важна роля нацыянальнага лідара.
Парламентарый таксама спынілася на некаторых момантах работы над заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, асноўных навацыях і змяненнях і на тых законапраектах, якія знаходзяцца на разглядзе дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
На сустрэчы прысутнічалі дэпутаты раённага, мясцовых Саветаў дэпутатаў, кіраўнікі ўстаноў і арганізацый Петрыкаўшчыны, спецыялісты аддзелаў райвыканкама.
Узнімаліся пытанні асвятлення цэнтральных вуліц пасёлка, перабояў у рабоце інтэрнэту, неабходнасці ачысткі водных каналаў.

Галіна КАЗАК,
Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о