Дыялог са стваральнікамі заўтрашняга дня

0
462

На базе гарадской гімназіі прайшла дыялогавая пляцоўка “Інжынеры будучыні: дыялог са стваральнікамі заўтрашняга дня.

Мерапрыемства арганізавана па ініцыятыве раённага аддзялення партыі “Белая Русь”, раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Веды” у рамках рэалізацыі дзяржаўнай праграмы “Беларусь інтэлектуальная” на 2026-2030 гады. Мадэратарамі пляцоўкі выступілі намеснік старшыні райарганізацыі партыі “Белая Русь” Алена Пастухова, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Анастасія Шабалтас, прадстаўнікі Гомельскага тэхнічнага ўніверсітэта імя Сухога: начальнік аддзела даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, кандыдат гістарычных навук Сяргей Юрыс, загадчык кафедры маркетынгу і галіновай эканомікі, кандыдат гістарычных навук Ларыса Салаўёва, старшы выкладчык кафедры тэхналогіі машынабудавання Алена Акулава. Удзельнікі дыялогу – навучэнцы 10-11 класаў раёна, бацькі, педагогі.

Адкрыла мерапрыемства намеснік старшыні райарганізацыі партыі “Белая Русь”, адзначыўшы важнасць і актуальнасць рэалізацыі дзяржпраграмы “Беларусь інтэлектуальная”.

–Згодна з праграмай, да 2030 года больш за палову прадпрыемстваў краіны павінны ўкараніць у сваю вытворчасць новыя тэхналогіі. Гэта азначае, што Беларусь будзе сама вырабляць складаную, разумную, навукаёмістую прадукцыю, развіваць уласныя высокія тэхналогіі і менш залежаць ад імпарту, – адзначыла Алена Іванаўна.

У сучасным свеце, дзе тэхналогіі развіваюцца з неверагоднай хуткасцю, інжынерныя спецыяльнасці становяцца ўсё больш запатрабаванымі і прэстыжнымі. Пра гэта гаварылі прадстаўнікі вядучай тэхнічнай ВНУ нашага рэгіёна. У рамках сустрэчы госці падрабязна расказалі пра шырокі спектр інжынерных напрамкаў, асаблівасцях паступлення, ільготах, насычаным студэнцкім жыцці і перспектывах будучай кар’еры.

Адным з ключавых момантаў стала магчымасць асабістых зносін з выкладчыкамі, што дазволіла старшакласнікам і іх бацькам задаць хвалюючыя пытанні. Акрамя зносін з экспертамі, удзельнікам была прадстаўлена ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з узорамі робататэхнікі і IT-тэхналогій. Гэта стала не проста дэманстрацыя гатовых рашэнняў, а пагружэнне ў свет інавацый, дзе кожны мог убачыць, як тэорыя ўвасабляецца ў жыццё.

Дыялог са стваральнікамі заўтрашняга дня Дыялог са стваральнікамі заўтрашняга дня Дыялог са стваральнікамі заўтрашняга дня Дыялог са стваральнікамі заўтрашняга дня Дыялог са стваральнікамі заўтрашняга дня Дыялог са стваральнікамі заўтрашняга дня Дыялог са стваральнікамі заўтрашняга дня Дыялог са стваральнікамі заўтрашняга дня Дыялог са стваральнікамі заўтрашняга дня Дыялог са стваральнікамі заўтрашняга дня Дыялог са стваральнікамі заўтрашняга дня Дыялог са стваральнікамі заўтрашняга дня Дыялог са стваральнікамі заўтрашняга дня

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о