
Напярэдадні дзяржаўнага свята – Дня абаронцаў Айчыны і Узброенных сіл Рэспублікі Беларусь у гарадской бібліятэцы горада Петрыкава адбылася дыялогая пляцоўка па прафілактыцы негатыўных з’яў у падлеткавым асяроддзі “Гонар. Сумленне. Адказнасць. Ключ да годнага жыцця і бяспекі”.
Мадэратарам выступіла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Вольга Уладзіміраўна Усціновіч-Насека.
У якасці запрошаных экспертаў выступілі прадстаўнікі ведамстваў, якія стаяць на варце закона і бяспекі: пракуратуры, следчага камітэта, суда і ваеннага камісарыята.
Гэта людзі, якія падчас прафесійнай дзейнасці сутыкаюцца з рознымі жыццёвымі сітуацыямі, тыя, хто не па чутках ведае, што такое гонар, сумленне і якая адказнасць наступае за свае учынкі.
Што хаваецца за паняццямі “гонар”, “сумленне”, “адказнасць” выказаліся і прадстаўнікі маладога пакалення і эксперты.
Разам удзельнікі мерапрыемства шукалі адказы на адвечныя пытанні:
адказнасць перад сабою і перад грамадствам – што першапачаткова?
як знайсці свой шлях у жыцці?
як быць грамадзянінам сваёй краіны?
як робіцца правільны выбар?
ад чаго ён залежыць?
Удзельнікі пляцоўкі абмеркавалі не толькі прававыя аспекты адказнасці, але і тыя маральныя арыенціры, якія дапамагаюць маладому чалавеку пабудаваць паспяховае жыццё і стаць сапраўдным абаронцам сваёй Айчыны.
Расказалі эксперты моладзі і аб тым, якім быў іх шлях у прафесію і што паўплывала на іх выбар.












Оставить комментарий