На мінулым тыдні старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер наведаў калектыў Пціцкага вытворчага ўчастка СУП “Палессе-Аграінвест”. На сустрэчы прысутнічалі дэпутаты абласнога, раённага, мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Асноўная тэматыка сустрэчы – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбудуцца 26 студзеня 2025 года. Як адзначыў старшыня райсавета, дадзеная электаральная кампанія завершыць цыкл палітычнай мадэрнізацыі, распачаты рэферэндумам 27 лютага 2022 года. Сістэма інстытутаў улады прыме канчатковую форму, прапісаную ў новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Дыялог перад важнай падзеяй

– Выбары кіраўніка дзяржавы – важная падзея для ўсіх беларусаў, таму што вырашаецца пытанне нашай будучыні, ад іх выніку залежыць наш заўтрашні дзень нашых дзяцей. І, вядома ж, ад яго залежыць развіццё ўсёй краіны і роднай Петрыкаўшчыны, – адзначыў Віталій Уладзіміравіч.

Прадстаўнік улады нагадаў прысутным, што ў Беларусі вылучэнне кандыдатаў у Прэзідэнты адбываецца адным спосабам – шляхам збору подпісаў грамадзян. Гэтую функцыю ўзялі на сябе ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў для вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты.

Дакладчык спыніўся на інстытуце прэзідэнцтва ў нашай краіне. Было адзначана: усе дасягненні суверэннай Рэспублікі Беларусь за апошнія дзесяцігоддзі непарыўна звязаны з імем нацыянальнага лідара – Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Прычына простая – наш Прэзідэнт глыбока ўспрымае выбранне беларускім народам як сваю жыццёвую місію. У Беларусі пабудавана суверэнная і незалежная дзяржава для народа, сфарміравана ўласная ўнікальная мадэль народаўладдзя. Наша краіна – краіна з нізкім узроўнем сацыяльнага расслаення насельніцтва па даходах. Беларусь самастойна забяспечвае сябе ва ўсіх стратэгічна важных сферах жыцця.

– Пра сацыяльную накіраванасць палітыкі нашай дзяржавы нагадала прысутным дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Людміла Гошка. У прыватнасці, Людміла Мікалаеўна паведаміла пра ўмовы пражывання пажылых людзей і інвалідаў у Капаткевіцкім сацыяльным пансіянаце “Палессе”. Пастаяльцы атрымліваюць належнае медыцынскае абслугоўванне, іх быт камфортна ўладкаваны,  ёсць усё  неабходнае, каб праводзіць вольны час па інтарэсах. Дакладчык адзначыла, што нядаўна апублікаваны рэйтынг краін свету па дасягненні мэт устойлівага развіцця паказаў: Беларусь заняла 30-е месца, абышоўшы ўсе краіны СНД, а таксама ЗША. Такая тэндэнцыя  адчувальна ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны.

Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о