Яшчэ адзін аб’ект трапіў у поле зроку нашага карэспандэнта на гэтым тыдні. У “чысты чацвер”, падчас традыцыйнага аб’езду горада, не без гонару адзначаем актыўнасць гараджан па навядзенні парадку на замацаваных тэрыторыях. Малайцы, землякі, нічога не скажаш – горад літаральна ззяе чысцінёй і парадкам, аднак, на жаль, не паўсюль. Больш за тое, наведаны аб’ект на першым часе захапіў сваім фасадам, аднак ужо праз хвіліну расчараваў сваім заднім дваром. Патлумачым: калі цэнтральны ўваход і прылягаючая да яго тэрыторыя выкашаны літаральна да зямлі, то за будынкам пазначаная пастановай норма вышыні травы перавышае паказчык у некалькі разоў і сведчыць – сёлета, верагодна, трава касца не бачыла. Нам так здаецца, калі ты ўжо гаспадар, то будзь ім па ўсёй форме, а не пускай пыл у вочы.
Разлічваем, што ў бліжэйшы час сумная недарэчнасць будзе выпраўлена, а надалей парадак будзе падтрымлівацца па ўсім перыметры арганізацыі.

А. МАКСІМАЎ. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о