Сёння ў кінатэатры «Беларусь» адбыўся паказ новага фільма «Душа абаронцы» ад к інастудыі «Беларусьфільм».
Гледачамі новай карціны сталі супрацоўнікі РАУС, Дэпартамента аховы, МНС, райваенкамата, работнікі цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый, ваенна-патрэатычны клуб “Граніт”.
Перад пачаткам сеансу перад прысутнымі выступілі ваенны камісар Захар Смрноў і курсант Ваеннай акадэміі МУС РБ Дзмітрый Некрашэвіч.
Захар Аляксандравіч, зазначыў, што сёння ў паўднёвых рубяжоў Рэспублікі Беларусь неспакойна. У гэты час асабліва каштоўна для нас мірнае неба, спакой і бяспека кожнага яе жыхара, захаванне незалежнасці і суверэнітэту краіны. Ён падкрэсліў, што смеласць і адвага байцоў, як і любоў да Радзімы, — не проста словы. Гэта глыбокае пачуццё, вялікая сіла, якая падштурхне наш народ на справы і ўчынкі на карысць любімай Беларусі.
Дзмітрый Некрашевіч падкрэсліў, што ва ўмовах сучаснасці вельмі важна захаваць мір у нашай краіне. Фільм, паводле яго слоў, прысвечаны тым, хто ў гэты няпросты час забяспечвае бяспеку, адчуваючы адказнасць не толькі за сябе і сваю сям’ю, але і за мільёны простых беларусаў.
Фільм «Душа абаронцы» – гэта шчырае апавяданне аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, дзе служба ўспрымаецца як лад жыцця. У гутарках з вайскоўцамі розных званняў, мірнымі жыхарамі і ўсімі, хто падтрымлівае войска, аўтар шукаў адказы на пытанні аб матывацыі і пачуццях тых, хто стаіць на варце. Ён імкнуўся паказаць, што рухае нашымі абаронцамі, натхняючы гледачоў цаніць мірнае жыццё і праяўляць падзяку за яе захаванне.
Фільм, праніклівы і моцны па змесце, выклікаў у гледачоў жывы водгук і стаў падставай для разважанняў аб гераізме і памяці.







Оставить комментарий