Дробязь хавае небяспеку

0
306

У двары дома № 2 па вуліцы акадэміка Каралёва ў райцэнтры мы заўважылі дробязь, што хавае небяспеку для здароўя малых. На дзіцячай горцы адсутнічае адна з дошак на верхняй пляцоўцы, што прымыкае да жолабу спуску. Такім чынам дзіця можа праваліцца нагою ў адтуліну, якая з’явілася ў выніку, і атрымаць пашкоджанні.
Нагадаем, літаральна тыдзень таму ў Магілёве 3-гадовы хлопчык атрымаў сур’ёзныя траўмы пры катанні з горкі і быў шпіталізаваны. Следчымі было выяўлена, што на гульнявым абсталяванні не хапала аднаго з элементаў, паведамляе БелТА.

Арцём ГУСЕЎ,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о